Меркаванні11

Дар’я Кастэнка: Дары каралёў

Нядаўна бацькі майго мужа пераехалі ў Ізраіль.

Людзі ва ўзросце каля 60 гадоў узняліся з месца, спакавалі пажыткі — і паляцелі ў краіну, дзе ім трэба вучыць мову, шукаць, дзе найбліжэйшы супермаркет, і разбірацца, як плаціць за святло і ваду.

Але я крыху не пра гэта.

Калі яны прыляцелі, у першы ж вечар яны ўручылі нам падарункі: цяльняшкі з надпісам «Адэса», упрыгажэнні для мяне, усялякую дробязь.

Нам — дарослым айцішнікам, якія жывуць у Ізраілі, яны, пенсіянеры, якія прыляцелі з Украіны, — прывезлі падарункі.

На Новы год да нас яшчэ прыляціць і мая мама — з Крыма, дурным маршрутам праз Маскву: больш за тысячу кіламетраў на поўнач, потым 2,6 тысячы кіламетраў на поўдзень.

І вось яна пытаецца: дзеці, я зварыла варэння з персікаў, вам прывезці пару слоікаў?

За тры з гакам тысячы кіламетраў яна гатовая везці гэтыя пару слоікаў, у багажы, дзе падлік вагі да грама, і нават не праз патрабаванні авіякампаніі, а таму што ў яе баліць спіна.

Пакаленне нашых бацькоў можна лаяць за многае, але ёсць у іх адна кранальная рыса: яны горача хочуць даць дзецям усё, што могуць. Усё, што ў іх ёсць: ад слоіка персікавага варэння да грошай на куплю кватэры. Напакаваць сыну-студэнту сумку прадуктамі, падкінуць дарослай дачцэ да Новага года мех бульбы і паўкабана, 20 гадоў стаяць у чарзе на кватэру, каб падарыць яе дзецям.

Гэта жаданне можа разрасціся да выродлівых маштабаў — і тады маленькіх дзяцей закормліваюць да расстройства жывата, а дарослых абібокаў утрымліваюць на сціплую пенсію, адмаўляючы сабе ва ўсім, акрамя хлеба, вады і адзення з сэканда.

Але ў нармальных рамках — гэта альтруізм чысты, кранальны і годны вялікай павагі.

У свеце не так шмат людзей, якія хочуць заўсёды нам дапамагаць, таму што вельмі нас любяць.

І не трэба хіхікаць са слоіка варэння і прасмаленага шчаціністага паўкабанчыка, нават калі вы ўжо выраслі і зарабляеце столькі, што можаце купіць сабе ўсё варэнне ў свеце.

ГЭТАГА варэння вы ўсё роўна не купіце ні за якія грошы. Яно салодкае, як у дзяцінстве, дзе здымаюць пенку з чароўнага варыва ў медным тазе.

Прыміце гэтыя дары вешчуноў.

З удзячнасцю і захапленнем.

* * *

Дар’я Кастэнка — беларуска, якая разам з мужам эмігравала ў Ізраіль з Расіі, пасля таго як Расія распачала вайну ва Украіне. Жыве ў Хайфе. Дар’я вядомая па гульні «Што? Дзе? Калі?». Яна стала знакамітая таксама сваім дзённікам з Плошчы-2006.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША58

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі БТ плаціць людзям, якія здымаюцца ў масоўцы на іх шоу?8

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам4

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук2

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША58

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць