Ежа99

У лонданскім рэстаране The Cut дні беларускай кухні: падаюць юшку, свіную шыю і спонж з кастардам

«Учора бліжэй да вечара, незадоўга да пачатку чарговага спектакля фестывалю, я адчуў неймавернае пачуцце гонару за краіну, у якой нарадзіўся, — піша ў сваім фэйсбуку Мікалай Халезін. —

І адбылося гэта ў рэстаране The Cut, размешчаным у тэатры Young Vic. А крыніцай гэтага самага гонару сталі шэф-кухар Андрэй Рэзнікаў і кулінар Арына Лісецкая, якія прэзентавалі тут стравы беларускай кухні.

Спецыяльнае меню з трох страў, прымеркаванае да фестывалю Stage a Revolution, на працягу двух тыдняў будзе падавацца тут для наведвальнікаў рэстарана і гледачоў.

Далікатная юшка, сабраная з двух булёнаў — курынага і рыбнага, запраўленая шафранам, і пададзеная са стартарамі — канапэ на жытнім хлебе з курыным і грыбным паштэтамі. Свіная шыя, абсмажаная і тушаная ў духоўцы, з запечанай бульбай, фаршаванай сырам рыкота і беконам. На дэсерт — пухкі спонж з макам, з кастардам і свежымі ягадамі. Усе стравы гістарычна належаць да літвінскай кухні з вельмі невялікімі карэкціроўкамі і праўкамі.

Да чаго гэта я пішу. Да таго, што мне больш не хочацца чуць слова «дранік» у дачыненні да беларускай кухні. Гэтае слова павінна адпачыць — яно выбрала ліміт згадак на бліжэйшыя пару дзясяткаў гадоў. І паверце, здзівіць кагосьці ў свеце бульбянымі аладкамі немагчыма. Яшчэ і таму, што практычна кожная еўрапейская кулінарыя мае тую ці іншую інтэрпрэтацыю гэтай стравы ў сваім асартыменце. І калі мы хочам прадстаўляць сваю краіну ў свеце, як сучасную і крэатыўную, варта адмовіцца ад лубочных вобразаў у гэтай працы».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Эпоха адраджэння і апсайклінг — у Варшаве прайшоў модны паказ новых калекцый беларускіх дызайнераў4

Жыхарка Гомеля даведалася пра мільёны мужа толькі пасля разводу і пайшла ў суд17

«Мяне схапілі і «бусіфікавалі»». Як былы беларускі палітвязень апынуўся на вайне ва Украіне13

Карл ІІІ патроліў Трампа падчас урачыстай вячэры ў Белым доме4

Што расказваюць пра былога палітвязня Рамана Раманава, які памёр у 43 гады1

Былая палітзняволеная: Губазікавец спытаў у мяне: «А чаму Акадэмія кіравання такая мяцежная?»5

Славуты акцёр Жан Рэно выпусціў шпіёнскі раман, прысвечаны вывазу ўкраінскіх дзяцей у Расію3

У суботу ўжо будзе да +23°С

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд26

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць