Улада1111

Андрэй Раўкоў: Калі ЗША дадуць апазіцыі Асада ПЗРК, «халява» для расійскага войска скончыцца

Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў не вельмі аптымістычна абмаляваў сітуацыю з ужываннем расійскай авіяцыі ў Сірыі.

Увечары 25 кастрычніка ў праграме «Контуры» тэлеканала АНТ быў паказаны сюжэт з семінара з кіраўнікамі рэспубліканскіх СМІ, які адбыўся 22 кастрычніка ў Баранавічах, дзе кіраўнік беларускага абароннага ведамства казаў, у тым ліку і аб ваеннай аперацыі Расіі на Блізкім Усходзе.

«Адзінай праблемай прымянення авіяцыі ў тым раёне з'яўляецца тое, што ў гэтай паветранай прасторы калупаюцца яшчэ чатыры, акрамя Расеі, суб'екты. Я магу, вядома, іх назваць, але не буду, —

заявіў Раўкоў -. Гэта цяпер галоўная праблема для расейцаў. Рускія зрабілі ў Сірыі за тры тыдні больш, чым амерыканцы за год. Гэта сапраўды так. Таму што амерыканцы маюць там свае інтарэсы».

«А вось гэтая зараза па прозвішчы ІДІЛ, — як адзначыў міністр абароны, — рухаецца знізу, з падбрушша, у тым ліку і былога Савецкага Саюза».

Гэта - Расія, Туркменістан, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан. «І толькі расейцы цяпер проста па-сумленнаму не толькі падтрымліваюць рэжым Башара Асада (у іх там ёсць свая база з портам), але і глядзяць далей і ваююць з ІДІЛам», - канстатаваў Раўкоў.

«Станоўчай рысай цяперашняга становішча» ў Сірыі для расійскіх вайскоўцаў ён назваў адсутнасць у «Ісламскай дзяржавы» сродкаў супрацьпаветранай абароны.

«І калі амерыканцы выканаюць сваё абяцанне і дадуць ідзілаўцам, якіх яны падтрымліваюць, — тым, хто супраць урада Асада, дадуць гэтай умеранай апазіцыі пераносныя зенітныя ракетныя комплексы, халява скончыцца. Будзе зусім па-іншаму», — заявіў Раўкоў.

Ён таксама адзначыў, што «вельмі сур'ёзна» стаіць пытанне з ужываннем сродкаў радыёэлектроннай барацьбы, сродкаў сувязі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць