Свет

Human Rights Watch западозрыла Расею ў ваенных злачынствах у Сірыі

Па меншай меры два паветраныя ўдары па тэрыторыі сірыйскай правінцыі Хомс, якія былі нанесеныя 15 кастрычніка, як лічаць мясцовыя жыхары, расійскай авіяцыяй, відаць, з'яўляюцца парушэннем законаў вайны, гаворыцца ў апублікаваным у нядзелю, 25 кастрычніка, дакладзе міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Па словах мясцовага жыхара, на якога спасылаюцца праваабаронцы, у выніку авіяўдараў загінулі 59 цывільных асоб, у тым ліку 33 дзіцяці і камандзір мясцовай узброенай апазіцыйнай групы.

Самым смяротным стаў авіяўдар, пад які трапіў дом у вёсцы Ганта, дзе хавалася сям'я Асаф - сваякі аднаго з камандзіраў апазыцыйнай «Сірыйскай свабоднай арміі» Абу аль-Абаса. Па дадзеных відавочцаў, загінулі 46 чалавек, у тым ліку 32 дзіцяці і 12 жанчын.

Усе загінуўшыя былі мірнымі жыхарамі, дом знаходзіўся ўдалечыні ад лініі фронту і там не было вайскоўцаў, а сам аль-Абас быў на перадавой, сцвярджаюць праваабаронцы.

Са спасылкай на фатаграфіі з месца падзей HRW паведамляе, што дом, відаць, быў разбураны «вакуумнай бомбай», страты ад якой большыя, чым ад звычайных авіябомбаў такога ж памеру.

У выніку ўдару па населеным пункце Цер-Маалех была разбурана мясцовая пякарня, загінулі 13 мірных жыхароў, а таксама адзін з палявых камандзіраў «Сірыйскай свабоднай арміі», сцвярджае HRW.

15 кастрычніка сірыйскае дзяржаўнае радыё паведамляла, што авіяўдары па пазіцыях тэрарыстаў у Ганта і Цер-Маалеху наносілі «аб'яднаныя» сілы Расіі і Сірыі, нагадвае CNN. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што ўдары наносілі расійскія самалёты, бо «іх гук адрозніваецца ад сірыйскіх, і, акрамя таго, яны лётаюць значна вышэй».

Расея павінна расследаваць тое, што адбылося, лічаць у Human Rights Watch.

Масква раней неаднаразова адхіляла абвінавачванні ў гібелі мірных жыхароў у выніку авіяўдараў па тэрыторыі Сірыі, называючы такія заявы элементамі інфармацыйнай вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце51

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце1

Валачобніцтва і пакланенне каменным крыжам: якія велікодныя традыцыі захоўваюць беларусы2

На поўначы Беларусі існавала велізарнае возера — у 150 разоў большае за Нарач. Яно знікла ў выніку прыроднай катастрофы, але сляды заўважныя і сёння7

На набажэнстве ў Маскве прысутнічаў бацька Ілана Маска. Яму там аказалі выключную пашану4

Расіяне ў велікодную ноч атакавалі дронам хуткую на Сумшчыне — пацярпелі трое медыкаў1

У Венгрыі пачаліся парламенцкія выбары — лёсавызначальныя для ўсёй Еўропы5

Пяць тэхналогій, якія могуць радыкальна змяніць свет у бліжэйшыя 25 гадоў4

ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе. Вэнс паехаў з Пакістана12

Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце51

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць