Грамадства7676

Статкевіч, Лябедзька і Някляеў у часе сустрэчы ў «Салодкім фальварку» выявілі «жучок» у сурвэтніцы

«Сёння дамовіліся аб сустрэчы з Уладзімірам Някляевым і Мікалаем Статкевічам. Па тэлефоне. «На старым месцы», без абазначэння каардынатаў і назвы. Прыйшоў за 10 хвілін да сустрэчы. Толькі сеў — зазірнуў бармэн, і тут жа з'явілася афіцыянтка, узяла са стала сурвэтніцу і замяніла на іншую. Звярнуў увагу, што яны адрозніваюцца. Пачаў круціць у руках і раптам ніжняя частка пайшла па нябачнай разьбе. А там… вось гэта самая падслухоўваючая прылада. Добры дзень, тав. генерал. Так, прэзідэнцкая кампанія ўсё яшчэ працягваецца! Неяк дзіўна вядуць сябе апрычнікі чалавека, за якога нібыта прагаласавала больш за 80% выбаршчыкаў», — іранізуе Анатоль Лябедзька ў сябе ў фэйсбуку.

Да апісання Лябедзька прыклаў фота «прылады».

«Бармэн, калі ўбачыў мяне, павёў сябе не так як звычайна. Я сеў за стол, падышла жанчына, супрацоўніца, забрала сурвэтніцу (якая, дарэчы, была поўная) і паставіла іншую. Новая сурвэтніца нават выглядала інакш, — распавёў Анатоль Лябедзька «Нашай Ніве». — Прычым, цяпер я ўзгадваю, што і раней падчас нашых сустрэч персанал так жа сябе паводзіў».

Пасля таго, як у сурвэтніцы знайшоўся «сюрпрыз», Лябедзька спачатку думаў, што можа варта было б забраць яе з сабой, але вырашыў пакінуць у кавярні.

«Неўзабаве прыйшоў Уладзімір Някляеў, я яму паказаў моўчкі тую прыладу, і мы вырашылі пайсці на вуліцу, — працягвае лідар АГП. — Я хацеў падысці да бармэна і спытаць, колькі ж яму за гэта прыплачваюць, але ж таго не аказалася за стойкай».

Прычым, па словах Лябедзькі, персанал яму знаёмы — гэта звычайныя супрацоўнікі кавярні, а не нейкія спецагенты. На яго думку, улада проста зноў выкарыстоўвае людзей у сваіх мэтах — так жа, як настаўнікаў падчас выбараў.

«Я не звяртаўся ані да адміністратара, ані да міліцыі. Падумаў, што лепш прыцягнуць да выпадку ўвагу грамадскасці, — кажа Лябедзька. — Бо гэта не першы выпадак, і я ведаю, што юрыдычна мы нічога нікому не дакажам. А звяртацца да той сістэмы, якая гэта і робіць… Няма сэнсу».

Сустрэча трох лідараў руху за грамадзянскія правы павінна была адбыцца ў кавярні «Салодкі фальварак» на плошчы Перамогі, — расказаў «Нашай Ніве» Мікалай Статкевіч. Гэтая кавярня належыць кампаніі «Трайпл» Юрыя Чыжа.

У дадзенай кавярні ў Статкевіча была прызначана і яшчэ адна сустрэча. Падчас яе Статкевічу сурвэтніцу больш не мянялі, проста за суседні столік падсеў чалавек з куфлем піва, які, аднак, да піва не дакрануўся.

У кавярні «Салодкі фальварак» «Нашай Ніве» штосьці каментаваць адмовіліся.

Каментары76

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было59

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць