Грамадства1111

Беглы паплечнік Януковіча адкрыў у Мінску буйную карцінную галерэю

10 верасня ў Мінску ўрачыста адкрылася буйная прыватная галерэя «Дом карцін». Адзін з уладальнікаў галерэі — экс-старшыня праўлення Дзяржаўнай харчова-збожжавай карпарацыі Украіны Ігар Якубовіч (на фота — у белай кашулі). На радзіме ён абвешчаны ў вышук.

Паведамляецца, што ён працаваў у адміністрацыі прэзідэнта ў часы Леаніда Кучмы. Пры прэзідэнцтве Віктара Юшчанкі Якубовіч сышоў у камерцыю. Пры кіраванні Віктара Януковіча працаваў намеснікам міністра аграрнай палітыкі. Потым быў кіраўніком Аграрнага фонду Украіны і старшынёй праўлення Дзяржаўнай харчовай збожжавай карпарацыі. Апошнюю пасаду Якубовіч пакінуў у сакавіку 2014 года.

У студзені 2015 года Генеральная пракуратура Украіны абвясціла яго ў вышук. Сёлета ў жніўні Пячэрскі райсуд Кіева даў дазвол Генпракуратуры на завочны пераслед былога чыноўніка. Якубовіча вінавацяць у незаконным завалоданні дзяржаўнымі сродкамі ў памеры 177 мільёнаў грывен. Украінская пракуратура мяркуе, што гэтыя сродкі былі часткай кітайскага крэдыту, які ўкраінская карпарацыя ўзяла пад дзяржаўныя гарантыі для фінансавання праектаў у галіне сельскай гаспадаркі.

У размове з журналістамі Якубовіч назваў пераслед палітычным. «Гэта ніякім чынам не звязана з галерэяй», — дадаў ён.

Як паведамлялася, у кастрычніку ў «Доме карцін» адчыніцца выстава графічных працаў Шагала, Далі і Маціса. А напрыканцы 2016-га сюды прыедзе выстава Пабла Пікаса, Хуана Міро і Васіля Кандзінскага.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?6

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся абвешчаны Уладзімірам Зяленскім «рэжым цішыні»2

Студэнт з Конга, які абурыўся цэнамі на Coca-Cola, пакінуў Беларусь і паабяцаў раскрыць праўду9

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад12

Кірышскі НПЗ, на які ноччу прыляцелі ўкраінскія дроны, спыніў працу. Гэта 7% расійскай нафтаперапрацоўкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?6

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць