Эканоміка

У Мінску колькасць афіцыйных беспрацоўных за год вырасла больш як у чатыры разы

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у сталічных органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец ліпеня 2015 года склала 6,6 тыс. чалавек. Гэта ў 4,3 разу больш, чым на канец ліпеня 2014 года, і на 3,6% больш, чым на канец чэрвеня 2015 года.

Такія даныя апублікавала галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. 

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпеня 2015 года склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец ліпеня 2014 года — 0,1%). 

У эканоміцы Мінска ў студзені—ліпені 2015 года было занята 1 млн. 80,5 тыс. чалавек, што на 0,9% менш, чым у студзені—ліпені 2014 года. 

Арганізацыямі (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) ў ліпені 2015 года было працаўладкавана 15,9 тыс. чалавек (2,4% сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 1,3 тыс. чалавек, ці 8,2% ад агульнай колькасці прынятых. 

Звольнена па розных прычынах 16,5 тыс. чалавек (2,5% сярэднямесячнай колькасці), з іх 4% — за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,6% — у сувязі са скарачэннем колькасці ці штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый. 

Каэфіцыент замяшчэння работнікаў (суадносіны колькасці працаўладкаваных да колькасці звольненых) у ліпені 2015 года склаў 0,967 (у ліпені 2014 года — 1,054). Колькасць звольненых работнікаў арганізацый Мінска перавысіла колькасць працаўладкаваных на 0,5 тыс. чалавек (у ліпені 2014 года колькасць працаўладкаваных перавысіла колькасць звольненых на 1 тыс. чалавек).

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён3

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне5

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады2

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць