Грамадства22

Вынікі начнога блэкаўта: у Мінску былі абясточаныя 138 дамоў, збойна працавалі тэлефонныя сеткі

Як, паведамлялася, сур'ёзная аварыя адбылася мінулай ноччу на падстанцыі «Зялёны Луг» у Мінску.

Як паведамляе сайт Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, у 23.40 у выніку адключэння трансфарматара ўласных патрэб (ТУП) адбылося адключэнне асноўнага трансфарматара на падстанцыі «Зялёны Луг» па вуліцы Севастопальскай, 108. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да адключэння спажыўцоў электразабеспячэння ў Савецкім і Першамайскім раёнах (142 трансфарматарныя падстанцыі, ад якіх засілкавана пяць цягавых падстанцый, і 138 жылых дамоў). У 0.35 цягавыя падстанцыі былі падлучаныя, спынення руху грамадскага транспарту не адбылося.

На раённай помпавай станцыі УП «Мінскводаканал» па вуліцы Карбышава, 9, адбылося падзенне ціску ў сістэме, але на водазабеспячэнне жылых дамоў халоднай вадой гэта не паўплывала.

Для аднаўлення электразабеспячэння і ліквідацыі наступстваў аварыі прыцягваліся чатыры аварыйныя брыгады. Электразабеспячэнне было адноўлена ў 6.00 9 жніўня. Час адключэння склаў 6 гадзін 20 хвілін, паведамляе ўпраўленне МНС.

Аварыя паўплывала на працу абсталявання сотавага аператара «МТС», абаненты якога ў Мінску і Мінскай вобласці адчуваюць цяжкасці з сувяззю. «Спецыялісты кампаніі аднавілі поўны доступ да галасавых і інтэрнэт-паслугаў у 04.00. На дадзены момант завяршаюцца работы па ліквідацыі праграмных збояў. Доступ да некаторых сэрвісаў будзе адноўлены ў бліжэйшы час. Прыносім свае прабачэнні і спадзяемся на ваша разуменне», - гаворыцца ў паведамленні на сайце «МТС».

Каментары2

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Вясна»: Праводзяцца ператрусы ў дзеячоў культуры6

«Эфект губной памады» ў продажах сапраўды працуе

Дакументы на пражыванне ў Польшчы маюць больш за 139 тысяч беларусаў8

«Крутыя лекцыі», але «жыве ў свеце, які сам і стварыў». Студэнты расказалі пра выкладчыка БДУІР, які запісаў зварот да Лукашэнкі6

Беларускамоўны рэпер Лайтовы выпусціў свой першы альбом3

У Мінску пацыент збіў стаматолага, а зубы яму палячылі ў іншым кабінеце

У Беларусі пачалі прадаваць красовер BelgeeX50+5

Менеджара па продажах буйной міжнароднай агракампаніі асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

У Мінску сярэдні заробак складае чатыры тысячы рублёў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст2

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць