Улада1717

«Советская Белоруссія»: за Калякіна падпісваюцца, бо прыемны твар, за Караткевіч, бо сімпатычная жанчына, а за Лябедзьку не падпісваюцца

Як праходзіць збор подпісаў за прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду? «Савецкая Беларусія» апублікавала падборку рэпартажаў з абласных цэнтраў — Гомель, Брэст, Магілёў, Гродна.

Як карэспандэнты газеты Адміністрацыі прэзідэнта апісваюць збор подпісаў за розных кандыдатаў?

Вось прамова, у якой выбаршчыца тлумачыць, чаму падтрымлівае Лукашэнку: «Убачыла фота ля пікета, падышла і падтрымала. Наш прэзідэнт — чалавек канкрэтны, і я таксама. Мае дзеці бясплатна адвучыліся ў вышэйшых навучальных установах, знайшлі працу. Я працую. Няма дэфіцыту. Усё спакойна. Дзяцей колькі стала нараджацца! Дамы будуюць, школы, дарогі, стадыёны. Значыць, кіраўніцтва краіны нармальна робіць сваю працу. І гэта моцны козыр кандыдата Лукашэнкі ў барацьбе за новы прэзідэнцкі тэрмін».

Таксама ў Гомелі нехта падпісаўся за Сяргея Калякіна. З якой матывацыяй, паводле «СБ»? «Твар прыемны.

А калі шчыра, мне хочацца, каб на выбарах быў выбар. Кожны грамадзянін Беларусі можа вылучаць сваю кандыдатуру. У нас шмат разумных і таленавітых людзей. Трэба даць ім магчымасць прадставіць свае палітычныя праграмы і тады ўжо выбіраць», – адзначае хатняя гаспадыня.

Пераносімся ў Брэст. Там «СБ» знайшла чалавека, які пакінуў подпіс за Таццяну Караткевіч: «Хочацца падтрымаць жанчыну. Сімпатычная».

А што ў трэцяга кандыдата ад апазіцыі, Анатоля Лябедзькі?

«Некаторыя з мінакоў здалёку разглядаюць агітацыйныя плакаты і ідуць далей. Пажылы мужчына, доўга ўчытваўся ў біяграфію прэтэндэнта, у нейкі момант махнуў рукой:

«А, усё ясна – ён жа дэпутатам Вярхоўнага Савета ужо быў».

Праўда, што ясна, чалавек не патлумачыў. Да століка з перадвыбарнай агітацыяй падыходзяць два нецвярозыя таварышы: «Вы тут подпісы збіраеце? Давайце, свае паставім. Але вы нам 10 тысяч дайце, вельмі не хапае», — расказвае магілёўскі карэспандэнт.

Як вынікае з матэрыяла «СБ», з асноўных кандыдатаў толькі Лябедзька не можа сабраць галасы ў сваю падтрымку. Гэта не першы выпадак, калі лідар АГП становіцца мішэнню ў матэрыялах прапагандыстаў. Тэлеканал АНТ паказаў выпуск праграмы «Как есть», прысвечанай Лябедзьку.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст18

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць