Улада6868

АНТ пайшло ў атаку на Лябедзьку: «Гэтае няпарнакапытнае занесла на прахадную МТЗ» ВІДЭА

Дзяржаўныя тэлеканалы штодзень асвятляюць ход перадвыбарнай гонкі. У кадр трапляюць пікеты ўсіх кандыдатаў, але асноўная ўвага надзяляецца падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі. Астатніх кандыдатаў пераважна апісваюць нейтральна, згадваючы толькі іх прозвішчы.

Аднак тэлеканал АНТ перайшоў да лабавой атакі. Аўтарская праграма «Как есть» Аляксея Міхальчанкі (у свой час быў у «чорным спісе» Еўрасаюза) была прысвечаная кандыдату ад АГП Анатолю Лябедзьку.

«Словы кіраўніка дзяржавы пра тое, што выбарцам будуць спрабаваць вешаць локшыну на вушы, — багаты палітычны вопыт. Доўга чакаць не давялося. 22 ліпеня іншы прэтэндэнт, Анатоль Лябедзька, адправіўся да прахадной МТЗ», — пачаў вядучы.

фота БелаПАН з таго пікета

Міхальчанка прызнаецца, што сам не прысутнічаў на мерапрыемстве, таму зачытваў цытаты з рэпартажа на Tut.by, дадаючы свае каментары.

Вядучы нагадвае, што на эмблеме АГП намаляваны конь, і надзвычай дасціпна жартуе: «Любы паход Лябедзькі можна назваць «ход канём». 22 ліпеня гэтае няпарнакапытнае занесла на прахадную МТЗ».

Міхальчанка адзначае, што большасць патэнцыйных выбарцаў ніяк не адрэагавала на пікет Лябедзькі: «Ён абяцаў мільён новых працоўных месцаў, а тысячы людзей праходзілі міма».

Што абурыла вядучага, дык гэта фраза лідара АГП пра транснацыянальныя карпарацыі, якія маглі б стварыць працоўныя месцы ў Беларусі. «Чаму з Літвы і Латвіі з'язджаюць у пошуках хоць нейкай працы сотні тысяч чалавек? Там жа найлепшыя ў свеце еўрапейскія суды і законы», — «іранізіраваў» Міхальчанка.

Напрыканцы АНТ цытуе Аляксандра Фядуту, які раіць Лябедзьку і ягонаму пакаленню сыходзіць з палітыкі пасля выбараў.

«Мне асабліва спадабаўся сказ: «Неўзабаве лістоўкі і газеты скончыліся, і Лябедзька стаў даваць інтэрв'ю». Адразу захацелася дапісаць: «А калі скончыліся інтэрв'ю, старшыня АГП узарваў сябе апошняй гранатай», — працягваў «адпальваць» Міхальчанка, удакладніўшы, што пажартаваў.

Каментары68

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць