Грамадства

Маці Сіўчыка баіцца выходзіць на вуліцу

Шасьцідзесяцічатырохгадовая Галіна Сіўчык увечары выводзіць сабачку гуляць. Брахлівы Чарлік пароды «двортэр’ер» уголас радуецца й гаўкае на машыны. «Ці не замёрзьлі? Мо, вам гарбаты вынесьці?» – пытаецца жанчына ў чалавека з фургончыка. Чалавек зьніякавела ўсьміхаецца і пасьля адмовы дадае: «Проста ў машыне масла памяняць трэба».

Шасьцідзесяцічатырохгадовая Галіна Сіўчык увечары выводзіць сабачку гуляць. Брахлівы Чарлік пароды «двортэр’ер» уголас радуецца й гаўкае на машыны.

«Ці не замёрзьлі? Мо, вам гарбаты вынесьці?» – пытаецца жанчына ў чалавека з фургончыка. Чалавек зьніякавела ўсьміхаецца і пасьля адмовы дадае: «Проста ў машыне масла памяняць трэба».

Гэтае «масла» ўпарта мяняецца ўжо трэці дзень – пасьля таго, як кватэра ўдавы была асаджаная невядомымі ў цывільным.

Сын Галіны Сіўчык – Вячаслаў быў адным зь ініцыятарам намётавага мястэчка. Моцна зьбіты, ён трапіў у бальніцу, адкуль яго забраў брат Кастусь. Цяпер за Вячаславам палююць, а Кастуся пагражаюць абвінаваціць у наезьдзе на міліцыянта.

У панядзелак пад’езд дома Галіны Сіўчык быў запоўнены людзьмі «зусім бандыцкага выгляду». «Яны былі ў цывільным, аніяк сябе не назвалі і не паказалі ніякіх дакумэнтаў,» – кажа напалоханая жанчына. Яны адключылі электрычнасьць у кватэры, ламіліся ў дзьверы і паказалі ўчастковаму, якога выклікалі сябры Галіны, фатаграфію Вячаслава. – «Я ня ведаю, як вытрымала маё сэрца.»

Жанчына сама запрасіла ўчастковага ў кватэру. Той зазірнуў у шафы, пад ложкі, але й так і не знайшоў «небясьпечнага злачынцу», якога зьбіраліся адшукаць невядомыя ў цывільным. Толькі ў адным з пакояў плакала зьляканая дачка-інвалід.

«Толькі ў пад’езьдзе было каля 30 чалавекаў. Двор быў чорны ад машынаў, а калі яны зьехалі – ён амаль апусьцеў. Столькі сродкаў, каб злавіць майго сына! А павінны лавіць тых, хто скраў майго сына з намётавага мястэчка, зьбіў і хацеў забіць,» – скардзіцца маці Вячаслава.

Пад вечар у кватэры згушчаецца страх. Спадарыня Галіна баіцца выходзіць адна на вуліцу – просіць, каб побач быў хтосьці зь сяброў, ці якісьці журналіст. Пасьля панядзелкавага налёту на яе руках – ужо сьсінелыя плямы.

«Хто гэта быў? За што яны перасьледуюць майго сына?»

Прыяжджае Ірына Казуліна, каб падтрымаць гаспадыню. Сярод «налётчыкаў» яна апазнала некалькіх, якія зьбівалі яе мужа. Калі яна зьедзе, уздагон сарвецца адзін зь непрыкметных аўтамабіляў, які стала атабарыўся ў двары. «За людзьмі, якія да мяне прыяжджаюць, сочаць».

Галіна Сіўчык спрабуе скласьці ліст у АБСЭ і датэлефанавацца да міністра Навумава. Але ў адказ на тэлефанаваньні яна атрымлівае цішыню – і дасюль ня ведае «Хто» і «За што». Са «статусных» праваабаронцаў таксама ніхто не пацікавіўся яе лёсам.

«Ведаеце, калі затакавалі маю кватэру, каля пад’езду сабраліся болей за сотню маладых юнакоў і дзяўчатак з намётавага гарадку, – узгадвае зь цеплынёю Галіна Сіўчык. – Хаця ў мяне падняўся ціск, я не магла не спусьціцца, каб падзякаваць ім.»

«І яны мне адказалі «Разам!»

Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву4

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»6

Кацярына Андрэева прыняла прэстыжную ўзнагароду за стрым, праз які трапіла за краты

Эвалюцыя чалавека не спынілася. За апошнія 10 тысяч гадоў стала больш рыжых, а выпадкаў мужчынскага аблысення паменела2

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА14

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць