Грамадства22

Прадпрымальнікаў «Экспабела» вымушаюць перасяляцца на іншую пляцоўку за свой кошт

У сувязі з планамі адміністрацыі гандлёвага цэнтра «Экспабел» ліквідаваць да 1 жніўня будаўнічы і аўтамабільны рынкі, якія размяшчаюцца на яго тэрыторыі ўздоўж мінскай кальцавой аўтадарогі, некалькі дзясяткаў прадпрымальнікаў будаўнічага рынку 24 чэрвеня правялі сход з удзелам журналістаў. 

Як сказалі прадпрымальнікі, напярэдадні прадстаўнікі адміністрацыі «Экспабела» заявілі, што рынкі будуць ліквідаваныя ў сувязі з будаўніцтвам аўтамабільнай дарогі, аднак ніякага дакументальнага пацвярджэння з мясцовых органаў улады, паводле іх слоў, адміністрацыя гандлёвага цэнтра не дала. 

Замест ліквідаваных рынкаў «Экспабел» прапанаваў прадпрымальнікам заняць новую гандлёвую пляцоўку за гіпермаркетам Bigzz, аднак забараніў ім пераносіць на новыя гандлёвыя месцы старыя боксы і запатрабаваў абсталёўваць пляцоўку нанова. Прадпрымальнікі падлічылі, што кожны з іх з-за гэтага панясе страты ў памеры прыкладна 20 тысяч долараў, а яшчэ прыблізна 15—20 тысяч давядзецца заплаціць за новае памяшканне. 

Акрамя таго, прадстаўнікі «Экспабела» паведамілі, што на новай пляцоўцы прадпрымальнікі змогуць працаваць на працягу двух гадоў, пасля чаго на гэтай тэрыторыі будзе пабудаваны буйны бізнес-цэнтр, аднак арэндныя адносіны на новым месцы з імі па невядомай прычыне плануюць заключыць толькі на паўгода. 

Прадпрымальнікі не згодныя з умовамі, якія выстаўляе кіраўніцтва «Экспабела», і заяўляюць, што ва ўмовах крызісу і падзення попыту абсталяванне новых гандлёвых плошчаў павінна весціся за кошт гандлёвага цэнтра. Паводле іх слоў, кошт арэнды на гэтым рынку і так адзін з самых высокіх у сталіцы і дасягае 25—26 еўра за кв. метр, у той час як іншыя рынкі стараюцца ісці на ўступкі арандатарам, каб запаўняць гандлёвыя рады. 

Пры гэтым, заяўляюць прадпрымальнікі, умовы працы на рынку «Экспабела» не самыя выгадныя — адміністрацыя цэнтра патрабуе абсталёўваць, рамантаваць і добраўпарадкаваць арандаваныя месцы за свой кошт. У той жа час у прадпрымальнікаў ёсць нараканні наконт аховы рынку. Напрыклад, некаторы час таму некалькі боксаў абрабавалі. Акрамя таго, нягледзячы на наяўнасць аховы, на тэрыторыі рынку ў непрацоўны час збіраюцца гараджане, якія выпіваюць і смецяць каля боксаў, а ў выніку за беспарадак на працоўных месцах прадпрымальнікі атрымліваюць ад адміністрацыі рынку буйныя штрафы. 

Пасля сустрэчы з журналістамі ўдзельнікі сходу правялі перамовы з дырэктарам «Экспабела» Пятром Сінкевічам. Ён заявіў, што прадпрымальнікі, з якімі дагаворы арэнды заключаныя да 1 ліпеня, змогуць прадоўжыць працу да 15 ліпеня на падставе дадатковага арэнднага пагаднення. 

Прадпрымальнікі маюць намер звярнуцца па дапамогу ў вырашэнні гэтай сітуацыі да кіраўніцтва Мінскай вобласці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць