Грамадства7979

Шчоткіна: 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а трэба на дзвюх

Беларусы мусяць праяўляць большую працоўную актыўнасць, перадае БЕЛТА меркаванне міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай.

«Каб зарабіць, сёння ёсць магчымасці, — кажа Шчоткіна. — Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а гэта і мужчыны. Але калі мама займаецца дома дзецьмі, так хай тата «пакруціцца».

Паводле слоў міністра, у гэтым годзе не плануецца змяняць заканадаўства ў сферы сацыяльнай дапамогі. У будучыні можа быць мэтазгодным аналіз і сістэматызацыя, але не змяншэнне выплат сацыяльнай дапамогі.

Шчоткіна мяркуе, што сёння сацыяльная дапамога сем’ям з непаўналетнімі дзецьмі перавышае мінімальную зарплату і суадносная з зарплатамі на прадпрыемствах. Нараджэнне дзяцей дзеля атрымання дапамогі альбо кватэры яна называе недапушчальным.

Аб працоўнай актыўнасці міністр казала падчас сустрэчы з супрацоўнікамі абутковай фабрыкі «Нёман» у Гродне. Фабрыка мае калектыў у 800 чалавек, з якіх 80% — жанчыны, яна перайшла на 4-дзённы працоўны тыдзень, а зарплаты апусціліся ніжэй за 4 млн беларускіх рублёў.

* * *

З 1 студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям'і. На першае дзіця ён складае 35 % сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40%. Дапамога на дзіця-інваліда назначаецца і выплачваецца ў памеры 45% сярэдняй зарплаты.

З 1 студзеня 2015 года ўведзеная выплата для сямей з дзіцём да 3 год і дзецьмі старэйшага ўзросту ў памеры 50% бюджэту пражытачнага мінімуму.

Каментары79

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве згарэў аўтасэрвіс: агонь знішчыў два аўтамабілі

Беларуска перавяла 6 гадоў таму «нямецкаму музыканту» 60 тысяч еўра і толькі цяпер звярнулася ў міліцыю4

На прыпаркаваны аўтамабіль у Мінску ўпала труба2

У Хойніцкім раёне 13‑гадовая дзяўчынка на матацыкле трапіла ў ДТЗ

У Варшаве напалі на пару з Беларусі пасля просьбы ўзяць сабак на павадок58

Аферысты развялі мінскага банкіра5

«Мне здавалася, што жыццё заканчваецца, а ў яго ў 70 гадоў было поўна планаў». Чэмпіёнка свету па фрыстайле Раманоўская пра Казеку

Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу6

У Омскай вобласці Расіі адкрылі ўнікальны музейны комплекс «Беларускае падвор'е»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей8

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць