Грамадства44

Журналістку Вольгу Чайчыц аштрафавалі на 5,4 млн рублёў

Суд Дзяржынскага раёна (суддзя Шайко) прыняў рашэнне аштрафаваць журналістку Вольгу Чайчыц за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП на 30 базавых велічыняў — 5 млн 400 тыс. рублёў. Цяпер пачаўся разгляд аналагічнай справы журналіста Сяргея Краўчука.

На суд у Дзяржынск прыехалі каля 20 журналістаў, у тым ліку старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец, намеснік старшыні Міхась Янчук і прэс-сакратар арганізацыі Барыс Гарэцкі.

Усіх ахвотных упусцілі ў памяшканне, але суддзя Шайко забараніла весці ў зале суда фота- і відэаздымкі і адхіліла хадайніцтва Вольгі Чайчыц пра вядзенне працэсу па-беларуску.

Абодвух абвінавачвалі ў парушэнні арт. 22.9 КаАП («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»). Падставай для складання пратаколаў стаў сюжэт з Фаніпаля (Дзяржынскі раён Мінскай вобл.) пра нядопуск здымачнай групы на грамадскае абмеркаванне генеральнага плану забудовы горада. Фаніпальская міліцыя раздрукавала тэкст і выявы сюжэта з сайта «Белсат» і звінаваціла журналістаў у працы без акрэдытацыі на замежны СМІ.

***

Па падліках ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», у 2015 годзе беларускіх калег ужо 16 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэнні артыкула 22.9 КаАП, а агульная сума штрафаў па гэтым артыкуле цяпер перавышае 70 мільёнаў рублёў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць