Свет44

Польшча: У кабіне самалёта Качыньскага быў галоўнакамандуючы ВПС

У кабіну пілотаў Ту-154, на якім ляцеў польскі прэзідэнт Лех Качыньскі 10 красавіка 2010 г., за лічаныя хвіліны да гібелі самалёта заходзіў галоўнакамандуючы ВПС Польшчы генерал Анджэй Бласік.

Agencyja Gazeta

Расшыфроўку перамоваў, якія вяліся ў кабіне экіпажа, апублікавала ў аўторак польская радыёстанцыя RMF FM.

Паводле гэтых звестак, у апошнія хвіліны жыцця экіпажа, Бласік запэўніваў, што пілоты «змесцяцца», нягледзячы на сігнал сістэмы «Зямля па курсе», моцны туман, які перад гэтым абмяркоўваў экіпаж, і вышыню 300 метраў да паверхні.

Пілоты пры гэтым прапаноўвалі пайсці на запасны аэрадром у Мінск ці Віцебск.

Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт паведаміў аб прысутнасці Бласіка ў кабіне яшчэ ўлетку 2010 года, аднак польская вайсковая пракуратура адмаўляла гэта.

У партыі Качыньскага «Права і справядлівасьць» новую публікацыю перамоваў ўспрынялі са здзіўленнем, пацікавіўшыся, чаму пра гэтыя падрабязнасці не стала вядома раней.

Самалёт разбіўся пры заходзе на пасадку на аэрадром «Паўночны» 10 красавіка 2010 года. Усе 96 чалавек, якія знаходзіліся на борце, уключаючы прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, загінулі.

У сваім дакладзе польская камісія па расследаванні прычын катастрофы сцвярджала, што дыспетчары аэрапорта «Паўночны» пад Смаленскам не паведамілі экіпажу самалёта прэзідэнта Польшчы пра кепскія ўмовы надвор'я ў раёне пасадкі і наяўнасці запасных аэрадромаў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць