Культура

Мужнасьць Анатоля Клешчука

15 гадоў таму фатаздымкі Анатоля Клешчука, зьмешчаныя ў «Звяздзе», «Навінах БНФ», «Свабодзе», скаланулі Беларусь: вочы чарнобыльскіх дзяцей у анкалягічных больніцах сказалі больш праўды, чым усе газэтныя артыкулы дагэтуль. Цяпер выстава фатаздымкаў Клешчука «Боль сьціхае паволі» выстаўляецца ў Нацыянальным мастацкім музэі.

20 гадоў пасьля Чарнобылю – час, за які вырасла цэлае пакаленьне. Жыцьцё гэтага пакаленьня адлюстроўваецца на фатаздымках Клешчука. Мастак разьмясьціў побач фатаздымкі адных і тых жа людзей, зробленыя ў другой палове 80-х, у сярэдзіне 90-х. Тутсама – найбольш блізкія па часе: мінулага і пазамінулага году. Малыя дзеці на бальнічных ложках, аблытаныя правадамі. І яны ж – ужо дарослыя, з фатаграфіямі тых, даўніх дзён.

Выстава паказвае, што Анатоль Кляшчук – чалавек незвычайна мужны. Сутыкнуцца з такой канцэнтрацыяй чалавечага болю і знайсьці ў сабе сілы пераказаць яго для іншых – на гэта трэба не абы-якія сілы. «Я вельмі паважаю гэтых людзей. Калі мне кажуць, што нешта здымаць нельга, то я не здымаю. І яны мяне паважаюць за гэта. У тым ліку – і за тое, што я потым абзваніў амаль усіх і запрасіў на выставу», – дзяліўся Кляшчук пасьля імпрэзы. Дарэчы, на адкрыцьцё прыйшла адна з гераінь Клешчуковых здымкаў – Юлія: у яе акурат быў дзень нараджэньня, у гонар чаго фотамастак падарыў ёй букет ружаў.

Выстава «Боль сьціхае паволі» пасьля Мастацкага музэю мае экспанавацца ў іншых гарадах Беларусі.

Адам Воршыч

«Павал 1994».

«Павал 2005».

Фота Анатоля Клешчука

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»1

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць