Надвор'е11

Сёлета ў Беларусі чакаецца нізкая веснавая паводка

Сёлета ў Беларусі чакаецца нізкая веснавая паводка, паведаміла на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка ў Мінску начальнік аддзела гідралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Марына Нагібіна. 

Паводка на Прыпяці. Фота Сяргея Плыткевіча

Разам з тым, зазначыла яна, магчымыя і неспрыяльныя наступствы. «Могуць назірацца затапленні рачнымі водамі аб'ектаў гаспадарання і прыватных дамоў у зонах павышанай рызыкі (напрыклад нізкаўзроўневыя масты і забудовы ў поймах рэк). Так, паводле звестак МНС, затоплены аўтамабільны мост цераз раку Сож і аўтадарога Парадзіна — Засожжа каля вёскі Парадзіна ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Таксама ў выпадку значных ападкаў магчымыя падтапленні дажджавымі водамі паніжаных участкаў рэльефу, не звязаных непасрэдна з рэкамі. Разам з гэтым паніжэнне воднасці рэк і вадаёмаў пры дэфіцыце ападкаў можа ўскладніць водагаспадарчую дзейнасць і пагоршыць экалагічны стан», — зазначыла спецыяліст. 

Паводле яе слоў, на большасці рэк веснавая паводка зараз фарміруецца ва ўмовах дэфіцыту ападкаў і адсутнасці на тэрыторыі краіны снежнага покрыва. «Вызначальнымі фактарамі, што ўплываюць на характар паводкі, з'яўляюцца ўмовы надвор'я ў сакавіку: ападкі і тэмпература паветра. Наяўны сутачны ход тэмпературы паветра садзейнічае страце паверхневага сцёку на выпарванні днём і выхалоджванні ноччу», — зазначыла Нагібіна. 

Яна таксама паведаміла, што «максімальныя значэнні ўзроўняў вады веснавой паводкі ў басейнах Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Дняпра, Бярэзіны і Сожа прагназуюцца значна ніжэйшымі за сярэднія шматгадовыя максімумы і блізкімі да максімальных значэнняў узроўняў вады вясной 2014 года, гэта значыць блізкімі да ніжэйшых значэнняў за перыяд назіранняў». 

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у выніку праходжання нізкай паводкі пойменныя землі ўздоўж рэк будуць залітыя вадой вясной толькі на асобных участках і на непрацяглы час, значных затапленняў рачнымі водамі прыбярэжных тэрыторый не чакаецца. «На рэках басейнаў Заходняга Буга і Прыпяці фарміраванне веснавой паводкі пакуль не чакаецца, развіццё дажджавых паводак вясной магчымае толькі пры выпаданні значнай колькасці ападкаў», — зазначыла начальнік аддзела. 

Сінаптычнае становішча ў студзені—лютым гэтага года абумовіла рост узроўняў вады, крыгалом рэк і ачышчэнне іх ад лёду раней за звычайныя тэрміны — у сярэднім на месяц; зіма ў цэлым характарызавалася неаднародным тэмпературным рэжымам з перавагай цёплага надвор'я і з-за гэтага няўстойлівым заляганнем снежнага покрыва; у выніку неаднаразовых зімовых адлігаў на ўсіх рэках сфарміраваліся ў студзені і лютым зімовыя паводкі за кошт паверхневага і ўнутрыглебавага сцёку, выхаду вады на пойму не адзначалася, і небяспечных значэнняў узроўні вады не дасягалі. 

Паводле слоў эксперта, назіранні за гідралагічным рэжымам рэк аператыўна праводзяцца на 64 водапастах, паступае таксама інфармацыя з 42 пастоў з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Польшчы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць