Улада55

Дзярждэпартамент ЗША зняў санкцыі з «Беларуснафты»

Дзярждэпартамент ЗША адмяніў санкцыі ў дачыненні да прадпрыемства «Беларуснафта», што дзейнічалі з 29 сакавіка 2011 года.

belorusneft.by

Адпаведнае рашэнне за подпісам памочніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях эканомікі і бізнесу Курта Тонга апублікаванае ў Федэральным рэгістры 

«Дзяржаўны сакратар прыняў рашэнне зняць санкцыі, накладзеныя ў адпаведнасці з Актам аб санкцыях ў дачыненні да Ірана 1996 года, з рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта» ў сувязі з тым, што кампанія больш не займаецца дзейнасцю, якая трапляе пад санкцыйныя абмежаванні, а таксама атрыманыя гарантыі, што не будзе займацца такой дзейнасцю ў будучыні. Такім чынам, некаторыя санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да «Беларуснафты» 29 сакавіка 2011 года, больш не дзейнічаюць», — гаворыцца ў дакуменце.

***

Санкцыі на «Беларуснафту» былі накладзеныя Дзярждэпартаментам ЗША ў сакавіку 2011 года з сувязі з кантрактам беларускага прадпрыемства з іранскай кампаніяй NaftIran Intertrade. 

«Злучаныя Штаты прымаюць дадатковыя меры для ўзмацнення націску на Іран за яго адмову выканаць свае міжнародныя абавязацельствы ў сувязі з ядзернай праграмай, — гаварылася ў паведамленні Дзярждэпартамента. — Адзін з ключавых элементаў нашай стратэгіі факусуецца на іранскіх магутнасцях па здабычы нафты і газу, якія, як прызнаецца ў рэзалюцыі Савета бяспекі ААН № 1929, Іран выкарыстоўвае для фінансавання сваёй дзейнасці па распаўсюджванні [ядзернай зброі], а таксама для маскіроўкі імпарту тавараў двайнога прызначэння». 

«У межах гэтай стратэгіі Дзярждэпартамент увёў санкцыі ў дачыненні да беларускай дзяржаўнай энергетычнай кампаніі «Беларуснафта» ў адпаведнасці з Законам аб санкцыях да Ірана 1996 года, дапоўненым Законам аб усёабдымных санкцыях да Ірана, прыцягненні да адказнасці і дывеставанні 2010 года, — за яе ўдзел у іранскім нафтавым сектары», — адзначалася ў паведамленні Дзярждэпа. 

Дзярждэпартамент, у прыватнасці, устанавіў, што ў 2007 годзе ВА «Беларуснафта» заключыла кантракт на 500 млн. долараў ЗША з іранскай NaftIran Intertrade Company для распрацоўкі нафтавага радовішча Джафейр. Закон 1996 года прадугледжвае накладанне санкцый на кампаніі, якія інвестуюць больш за 20 млн. долараў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было1

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было1

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць