Грамадства44

У БДУ пачынае працаваць Акадэмія вэб-адукацыі для школьнікаў і студэнтаў

21 лютага пачынаюцца заняткі ў Акадэміі вэб-адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. 

Праект распрацаваны супрацоўнікамі механіка-матэматычнага факультэта БДУ. Трохузроўневая праграма навучання прызначана для вучняў 7—11-х класаў і студэнтаў ВНУ. Залічэнне ў акадэмію слухачоў старэйшага ўзросту арганізатары пакуль не разглядаюць. 

Першы ўзровень акадэміі — «Праца карыстальніка ў інтэрнэце» — з'яўляецца базавым. Тут слухачоў навучаць працы ў глабальнай сетцы з нуля, дапамогуць сфарміраваць навыкі эфектыўнага пошуку інфармацыі ў інтэрнэце. 

Другі — «Дызайн і праектаванне сайтаў» — прадугледжвае навучанне пабудове кліенцкіх сайтаў. Запланавана таксама вывучэнне камп'ютарнай графікі для вэб-сайтаў, асноў вэб-дызайну, праектавання і распрацоўкі сайтаў. 

На трэцім узроўні — «Вэб-тэхналогіі» — слухачы змогуць атрымаць прафесійныя веды па асновах стварэння вэб-дадаткаў, камп'ютарных размеркаваных тэхналогій, PHP, Java. 

Як паведаміў загадчык кафедры вэб-тэхналогій і камп'ютарнага мадэлявання БДУ Валерый Раманчык, сярод асноўных мэт акадэміі — «ліквідацыя інтэрнэт-неадукаванасці, барацьба з гульнявой залежнасцю, падрыхтоўка годных спецыялістаў». «Інтэрнэт-адукаванасць, ці «новая адукаванасць», ахоплівае ўсе бакі жыцця ў інфармацыйным грамадстве: уменне замовіць білет, правесці аплату праз глабальную сетку, трапіць у музей ці бібліятэку, паглядзець пэўны фільм, патэлефанаваць бясплатна», — адзначыў Раманчык. 

Мала хто са студэнтаў і школьнікаў сёння не карыстаецца інтэрнэтам, аднак многія гэта робяць метадам тыку, дадаў загадчык кафедры, «узровень ведаў і разумення застаецца вельмі нізкім». 

«Студэнтам і школьнікам можа падацца, што матэрыял, які мы збіраемся падаваць на першай ступеньцы навучання ў акадэміі, ім ужо вядомы. Аднак мы не хацелі б пераводзіць слухачоў на другі этап без ліквідацыі камп'ютарнай неадукаванасці. Паколькі, як паказвае практыка, школьнікі інтэрнэтам валодаюць недастаткова добра», — падкрэсліў ён. 

Што датычыцца гульнявой залежнасці, то барацьба з ёй будзе ажыццяўляцца «шляхам больш глыбокага навучання». «Энергія і інтэлект будуць перанакіраваныя на іншыя цікавыя рэчы», — растлумачыў Раманчык. 

Паводле яго слоў, праграма акадэміі адрозніваецца ад іншых аналагічных адукацыйных праектаў у першую чаргу тым, што яна з'яўляецца аўтарскай. Заняткі ў акадэміі будуць весці выкладчыкі кафедры вэб-тэхналогій і камп'ютарнага мадэлявання БДУ пры падтрымцы навучальнага цэнтра механіка-матэматычнага факультэта. 

Плануецца, што заняткі будуць праходзіць па суботах і доўжыцца тры акадэмічныя гадзіны. Працягласць кожнага семестра складзе 48 гадзін. Кошт аднаго семестра — 810 тысяч рублёў. 

На сайце дыстанцыйнага навучання акадэміі слухачы змогуць знайсці прапушчаны матэрыял самастойна, а таксама выканаць практычныя і дамашнія работы. 

Пасля заканчэння слухачам будзе выдавацца дакумент, які пацвярджае праходжанне адукацыйнага курса. «Хутчэй за ўсё, гэта будуць дыпломы павышэння кваліфікацыі, аднак да канца гэтае пытанне яшчэ не прапрацавана», — адзначыў Валерый Раманчык.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць