Музыка1111

Забаронены калядны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Мінску

Мінскія ўлады не далі дазвол на правядзенне сольнага канцэрта Змітра Вайцюшкевіча ў ДК МАЗ.

Упраўленне ідэалагічнай работы і культуры Мінгарвыканкама не дала дазвол на правядзенне канцэрта Змітра Вайцюшкевіча, заяўленага на 12 студзеня ў ДК МАЗ.

Меркавалася, што ў гэты дзень выканаўца разам з гуртом WZ-orkiestra зладзіць урэшце вялікую прэзэнтацыю праграмы на верш Генадзя Бураўкіна «Варанок», што выйшла ў 2013 годзе. Рашэнне аб выдачы гастрольнага пасведчання на гэта мерапрыемства ідэолягі зацягваліі. Звычайна арганізатар атрымлівае дазвол цягам пяці дзён, але ў яго могуць папрасіць прадаставіць дадатковыя матэрыялы, датычныя канцэрта і працягнуць разглядаць дакументы лішні тыдзень.

«Яны тры тыдні чыталі тэксты маіх песень!», – кажа Зміцер Вайцюшкевіч. У выніку арганізатарам адмовілі на падставе таго, што ў іх адсутнічае дамова з канцэртнай пляцоўкай. Паводле правілаў падачы, дарэчы, дамову такую пры арганізацыі канцэртаў беларускіх выканаўцаў прадстаўляць узгадняючаму органу не трэба.

Адзін з арганізатараў канцэрта Віталь Супрановіч паведаміў, што яны мелі дамову з ДК МАЗ, але ў апошні момант яе спатрэбілася перарабіць – у сувязі з зменай фінансавых умоваў. Якраз у гэты час і была атрыманая адмова ў правядзенні канцэрта. Дырэкцыя ДК МАЗ сама даслала ліст у Мінгарвыканкам, дзе было напісана, што дамова паміж імі і арганізатарамі канцэрту Вайцюшкевіча на дадзены момант не заключаная. Відавочна, што пад прымусам…

«Як адкруцілі гайкі, так і закруцілі», – расчаравана прамаўляе Зміцер Вайцюшкевіч. Да гэтага ў яго сарваліся яшчэ два выступы ў Беларусі.

Пастаўлены ўжо ў план канцэрт у віцебскай філармоніі з ініцыятывы мясцовых ідэолагаў быў адменены, а ў Брэсце ніводная пляцоўка не пагадзілася прыняць апальнага артыста.

Так супала, што ў дзень забароны свайго канцэрта, Вайцюшкевіч падрыхтаваў прэм’еру новай песні. Яна завецца «На Каляды» і напісаная на верш Уладзіміра Някляева.

«Я мусіць самы шчаслівы кампазітар Беларусі, бо выдатныя паэты мне самі дасылаюць свае вершы. Уладзімір Пракопавіч прапанаваў мне новы твор і я лічу, што гэта проста падарунак лёсу. Атрымалася простая гісторыя пра тое, што павінна адбывацца на Каляды і пра цуд, які абавязкова здзейсніцца ў гэты дзень!», – прадстаўляе песню выканаўца.

У лютым 2015 Зміцер Вайцюшкевіч плануецца госцем праекта «Жывы Тузін». Зробім усё магчымае, каб яго канцэрт адбыўся.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў11

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі2

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў11

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць