Свет33

Сечын паставіў Кудрына ў адзін шэраг з Навальным

Прэзідэнт «Роснефті» Ігар Сечын заклікаў «разабрацца» з «правакатарамі», якія распаўсюджваюць інфармацыю аб тым, што кампанія нібыта ўдзельнічала ў абрушэнні валютнага рынку.

«Цяпер, як заўсёды, трэба звярнуць увагу на тых, хто распаўсюджвае гэтыя чуткі, — сказаў прэзідэнт «Роснефті». — Ёсць у пэўных ведамствах такі метад — адцягненне ўвагі на нягодны аб'ект, які дазваляе рэалізаваць асноўную мэту, якую ставіць перад сабой інтарэсант». «У дадзеным выпадку гэтым аб'ектам з'яўляецца «Роснефть», а вось з інтарэсантамі-правакатарамі трэба разбірацца: хто гэта і што гэта за людзі, хто такія Навальныя, Нямцовы і Кудрыны і чые мэты яны рэалізуюць».

«Значыць, Навальны цяпер і рубель абваліў. Ок», — адрэагаваў на гэта ў твітары сам апазіцыянер Аляксей Навальны.

Напярэдадні былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын напісаў у сваім твітары: «Рынак негатыўна «разагрэла» непразрыстая здзелка па крэдыту «Роснефті» на 625 руб. Вельмі несвоечасова».

Сечын падкрэсліў, што «Роснефть» не рэалізавала пакуль рублёвую пазыку. Канвертацыя рублёвых пазык у валюту не прадугледжана ні планамі кампаніі, ні пагадненнямі з банкамі, сказаў ён. Чуткі пра тое, што «Роснефть» выходзіла на рынак валюты, «з'яўляюцца правакацыяй», сцвярджае ён: «У рэальнасці кампанія пазітыўным чынам удзельнічае ў стабілізацыі валютнай сістэмы».

«Мы пакуль ніякіх рублёвых пазык не рэалізавалі, ішла падрыхтоўка і ідзе падрыхтоўка, мы будзем выкарыстоўваць кан'юнктуру, але думаю, што ў дзеючых умовах, калі ЦБ змяніў базавую стаўку, хутчэй за ўсё, што наўрад ці ў такіх умовах можна прыцягваць гэтыя пазыкі. У кампаніі ёсць магчымасць з іншых крыніц атрымаць фінансаванне», — адзначыў Сечын.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Афрыцы сланы затапталі амерыканскага мільянера, які прыехаў паляваць на антылоп5

Віктар Орбан адмовіўся прыняць дэпутацкі мандат1

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць