Афіша11

Сёння назавуць «Герояў года» ў беларускай музыцы

Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, а пераможцаў абвесцяць уладальнікі мінулай прэміі.

Музычны інтэрнэт-партал Tuzin.fm традыцыйна падводзіць вынікі году ў дзень супадзення магічных лічбаў: «тузін» гэта і ёсць дванаццатка, таму для канцэрту абіраецца дата 12.12. У гэты дзень будуць абвешчаныя пераможцы ў намінацыях «Адкрыццё году» і «Гурт году». У вялікім канцэрце з гэтай нагоды возьмуць удзел па тры прэтэндэнты ў кожнай з намінацый – гурт Сяргея Башлыкевіча Leibonik, беларускамоўны індзі-рок гурт Bristeil, заснаваны вакалістам Haire Peace Salon Алегам Вялем, праект Жэні Кучмейны з Іўя.K і гарадзенскія фолк-панкі Dzieciuki, рамантычны гурт Navi ды чароўная берасцейская каманда Landau адпаведна.

Найлепшых у кожнай з намінацыяў назавуць уладальнікі леташняй прэміі.

«Гэта падзея можа стаць нечым падобным да Новага Года для музыкаў. Кропка, ад якой можна азірнуцца і паглядзець, што ты зрабіў, добра гэта ці не. Я быў вельмі шчаслівы, калі пачуў, што «Героямі 2013 году» стаў гурт Re1ikt. Гэта дае неверагодную падтрымку, зараджае энергіяй больш чым на год! Я думаю, што прызнанне «Героямі» дапамажа кожнаму музыку рабіць сваю нялегкую, але добрую справу», — кажа Алесь Дземідзенка, лідар мінулагодніх «Герояў года».

«Калі цябе называюць дэбютам году, табе даюць аванс. Летась дзякуючы прэміі «Тузіна» на нас звярнулі ўвагу музычныя крытыкі і новыя слухачы. Мне б хацелася, каб мы апраўдалі спадзяванні, якія на нас былі ускладзеныя з гэтай прэміяй», – заўважае Мікіта Найдзёнаў, лідар гурта Hurma.

Акром таго, на канцэрце сёння будуць адзначаныя пераможцы ў намінацыях «Кліп сезону», «Альбом сезону» і «Песня сезону» паводле галасавання cлухачоў на партале Tuzin.fm у сезоне.

З гэтай нагоды з сэтам на прэміі выступіць «Аляксандра і Канстанцін» пашырыным складам. Менавіта іх альбом «М1» быў прызнаны найлепшым.

Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, вядомы сваімі артыкуламі пра стан сучаснай культуры, яскравымі прамовамі, лекцыямі і тэлеперадачамі.

Канцэрт праходзіць пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!»

***

12 снежня (пятніца). Мінск, клуб «Піраты» (пр-т Партызанскі, 6а).

19:00.

Прэмія «Героі году» ад парталу Tuzin.fm пры ўдзеле Landau, Leibonik, Bristeil,.K, А&К, Dzieciuki, Navi. Квіткі: 120 000 (танцпляц), 150 000 (столік). Тэлефон для даведак: +375 29 687-20-93.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць