Грамадства66

Новы крок эканамічнай лібэралізацыі

З 1 студзеня спрашчаецца парадак рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадараньня. Дзеючая дазвольная працэдура рэгістрацыі замяняецца заяўнай.

З 1 студзеня спрашчаецца парадак рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадараньня. Дзеючая дазвольная працэдура рэгістрацыі замяняецца заяўнай.

У Беларусі з 1 студзеня 2008 года спрашчаецца парадак дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання. Адпаведны дэкрэт нумар 8 прэзідэнт Беларусі падпісаў 17 снежня, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, дзеючая дазвольная працэдура рэгістрацыі замяняецца заяўнай. Выключаецца абавязак рэгіструючых органаў праводзіць праверку дакументаў, што прадстаўляюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі, але адначасова ўскладаецца на заяўніка адказнасць як за адпаведнасць заканадаўству гэтых дакументаў, так і за дакладнасць звестак, паведамленых у іх. У выпадку наўмыснага прадстаўлення заяўнікам недакладных звестак (утойванне фактычных абставін), такія асобы маюць права паўторна звярнуцца за дзяржаўнай рэгістрацыяй толькі пасля завяршэння аднаго года з дня вынясення рэгіструючым органам рашэння аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі.

Акрамя таго, адмяняецца неабходнасць называння ва ўстаноўчых дакументах відаў дзейнасці, плануемых да ажыццяўлення, за выключэннем ліцэнзаваных. У астатніх выпадках неабходна будзе толькі назваць плануемыя да ажыццяўлення віды дзейнасці ў заяве аб дзяржаўнай рэгістрацыі або паведаміць рэгіструючаму і падатковаму органам аб такіх відах да пачатку іх ажыццяўлення.

Дэкрэтам таксама змяншаюцца ў два разы мінімальныя памеры статутных фондаў юрыдычных асоб і субсідыярнай адказнасці ўдзельнікаў таварыстваў з дадатковай адказнасцю.

Скарачаецца таксама пералік дакументаў, што падаюцца для дзяржаўнай рэгістрацыі. Выключаецца неабходнасць прадстаўлення гарантыйнага пісьма аб прадастаўленні памяшкання ў якасці месца знаходжання (звесткі аб канкрэтным адрасе, па якім будзе размяшчацца арганізацыя, павінны паведамляцца толькі ў заяве на дзяржаўную рэгістрацыю). Не трэба прадстаўляць і дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб уласніках маёмасці (заснавальніках, удзельніках) камерцыйнай арганізацыі — фізічных асобах, а таксама рашэння аб стварэнні юрыдычнай асобы, анкеты заснавальніка (удзельніка) юрыдычнай асобы.

Упарадкоўваецца механізм прыняцця рашэнняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ўнясення запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, што скароціць працягласць і спросціць агульную працэдуру рэгістрацыі.

Тэрмін дзяржаўнай рэгістрацыі скарачаецца з 20 да пяці рабочых дзён.

Пры ліквідацыі юрыдычных асоб і спыненні дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў замацоўваецца прынцып «аднаго акна» ва ўзаемаадносінах рэгіструючага органа з іншымі дзяржаўнымі органамі. Так, рэгіструючы орган павінен паведаміць аб пачатку працэдуры ліквідацыі (спынення дзейнасці) усе ўпаўнаважаныя органы, у якіх ліквідуемы суб’ект гаспадарання быў пастаўлены на ўлік, а таксама мытныя органы. На працягу 30 рабочых дзён з дня атрымання паведамлення гэтыя арганізацыі, а не суб’ект гаспадарання, накіроўваюць рэгіструючаму органу неабходныя для завяршэння працэдуры ліквідацыі звесткі. За суб’ектам гаспадарання захоўваецца абавязак прадстаўлення ў рэгіструючы орган толькі дакументаў, што знаходзяцца ў яго: арыгінала пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі, пячаці, штампаў, ліквідацыйнага балансу і да т.п. На падставе прадстаўленых дакументаў рэгіструючы орган выключае суб’ект гаспадарання з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прыняцце дэкрэта трэба разглядаць як чарговы крок ва ўдасканаленні і спрашчэнні працэдуры дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання, што дае магчымасць зрабіць узаемаадносіны паміж рэгіструючым органам і гэтымі суб’ектамі больш празрыстымі і адкрытымі, адзначылі ў прэс‑службе.

БЕЛТА

Каментары6

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць