Свет22

Літва зможа экспартаваць мясныя вырабы ў ЗША

У бліжэйшы час Літва зможа прыступіць да экспарту мясных прадуктаў у ЗША — пра гэта ў сераду паведамілі прэм'ер-міністру Літвы Альгірдасуу Буткявічусу.

Прэс-служба Кабміна паведаміла, што падчас сустрэчы з сакратаром ЗША па сельскай гаспадарцы Томасам Уілсакам літоўскі прэм'ер даведаўся, што Служба па бяспецы і кантролі над прадуктамі ЗША падрыхтавала канчатковы праект справаздачы аўдыту аб эквівалентнасці, у якім прызнаецца, што сістэма кантролю над мясам у Літве цалкам адпавядае высунутым патрабаванням і раўнацэнная сістэме, якая ўжываецца ў ЗША.

Прэм'ера таксама інфармавалі аб далейшых адміністрацыйных працэдурах ў ЗША, якія неабходныя, каб Літва была занесена ў Федэральны рэгістр краін, якім дазваляецца ўвозіць мясныя прадукты ў ЗША.

«Цяпер Літва асабліва зацікаўлена ў развіцці гандлёвых сувязей з ЗША ў сферы мясной прадукцыі. Прызнанне амерыканскімі ведамствамі эквівалентнасці сістэмы кантролю над мяснымі прадуктамі ў Літве асабліва важна з палітычнага і эканамічнага пунктаў гледжання, асабліва ў сувязі з апошнімі геапалітычнымі падзеямі», — сказаў прэм'ер.

Ён таксама сказаў, што ад уведзенага Расіяй эмбарга ў Літве ў найбольшай ступені пацярпелі малочны і мясны сектары.

Таму краіна імкнецца да дыверсіфікацыі экспартных рынкаў і арыентацыі на доўгатэрміновыя, стабільныя рынкі надзейных гандлёвых партнёраў, таму Літва імкнецца актывізаваць гандаль з ЗША.

Каментары2

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць