Свет

Украіна просіць Расію адгаварыць «ДНР» і «ЛНР» ад выбараў

Украіна просіць Расію адгаварыць «Данецкую народную рэспубліку» і «Луганскую народную рэспубліку» ад правядзення выбараў. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Павел Клімкін расказаў пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву.

«Расіі варта адгаварыць Данецк і Луганск ад правядзення гэтых выбараў і паспрабаваць павярнуць працэс на шлях стабілізацыі», — мяркуе ён.

Па словах Клімкіна, Кіеў гатовы прыняць факт дэцэнтралізацыі ўлады ў Данбасе і хоча наладзіць «ўсёабдымны палітычны працэс».

«Замарожаны канфлікт у Данецку і Луганску, калі казаць шчыра, не можа быць стабілізаваны так, як гэта было ў Прыднястроўі ці Абхазіі. Канфлікт прынясе нам нестабільнасць і распад сістэмы, нават не толькі ва Украіне, а ва ўсёй Еўропе», — падкрэсліў ён.

Выбары ў Данбасе пройдуць без мінімальнага парога яўкі. І ў «ДНР», і ў «ЛНР» выбары плануюць правесці 2 лістапада.Пазней было заяўлена пра магчымы перанос на 9 лістапада.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба2

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба2

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць