Грамадства

БЧ і РЧ з 1 кастрычніка пашыраюць сферу прымянення спецтарыфаў на праезд у некаторых цягніках

Беларуская чыгунка і ААТ «Расійскія чыгункі» з 1 кастрычніка пашыраюць сферу прымянення раней уведзеных спецтарыфаў на праезд у некаторых цягніках у зносінах Беларусь — Расія, паведамілі ў прэс-службе БЧ.

Чыгункі дзвюх краін прымяняюць ужо спецыяльныя тарыфныя планы на праезд у цягніках нумар 50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург, нумар 52/51 Мінск — Санкт-Пецярбург, нумар 78/77 Гродна — Масква, нумар 104/103 Брэст — Новасібірск, нумар 376/375 Гомель — Адлер, нумар 11/12 Масква — Мінск, нумар 35/36 Санкт-Пецярбург — Брэст, нумар 548/547 Мінск — Анапа, нумар 4/3 Брэст — Масква, нумар 7/8 Масква — Брэст, нумар 113/114 Новасібірск — Брэст. Яны прадугледжваюць, у прыватнасці, скідкі ў залежнасці ад тэрмінаў набыцця білетаў ад 10 працэнтаў да 15 працэнтаў да агульнага кошту праезду па тэрыторыі дзвюх краін (у вагонах усіх тыпаў, акрамя агульных).

З 1 кастрычніка спецтарыфы распаўсюджваюцца на цягнікі нумар 56/55 Гомель — Магілёў — Масква, нумар 58/57 Гродна — Санкт-Пецярбург, нумар 64/63 Мінск — Новасібірск, нумар 66/65 Мінск — Мурманск, нумар 68/67 Брэст — Саратаў, нумар 76/75 Брэст — Масква, нумар 83/84 Гомель — Санкт-Пецярбург, нумар 132/131 Брэст — Масква, нумар 134/133 Мінск — Архангельск, нумар 302/301 Мінск — Адлер, нумар 390/389 Мінск — Анапа, нумар 446/445 Мінск — Мінеральныя Воды.

У прэс-службе БЧ звярнулі ўвагу, што названыя тарыфныя ўмовы прымяняюцца пры праездзе ў міжнародных зносінах паміж Беларуссю і Расіяй і не дзейнічаюць пры афармленні праязных дакументаў у межах Беларусі, а таксама пры перавозцы арганізаваных груп пасажыраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было3

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Усе навіны →
Усе навіны

Сусветныя аўтавытворцы адзін за адным страчваюць прыбытак. Ва ўсім вінаваты пераход на электрамабілі?14

Прышпіленую сцюардэсу выкінула за 100 м з самалёта падчас авіякатастрофы ў Нью-Ёрку. Яна выжыла2

Ynet: Вярхоўны лідар Ірана пагадзіўся на перамовы з ЗША3

Малдова на мяжы энергетычнага крызісу з-за ўдараў Расіі па Украіне — краіна рыхтуецца да надзвычайнага становішча

Аляксандр Саладуха прызнаўся ў любові да нятопавага беларускага футбольнага клуба

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было3

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць