Меркаванні77

Лявон Баршчэўскі пра Міхалевіча, рэгіёны і прыезд Пуціна

Гутарка з новым старшынём Партыі БНФ.

Гутарка з новым старшынём Партыі БНФ.

Наша Ніва: Пракамэнтуйце, калі ласка, сытуацыю з намесьнікамі старшыні, у прыватнасьці закіды пра тое, што Вы прапанавалі дэлегатам зьезду «старую гвардыю».

Лявон Баршчэўскі: Калі адбылася нарада ў кулюарах, мая прапанова была агучаная, і спадар Міхалевіч зь ёй пагадзіўся, што сьпіс намесьнікаў аказаўся безь яго. Таму потым для мяне было нечаканасьцю тое, што яго вылучылі, а ён не адмовіўся. Тым больш, што ім пісьмовае пагадненьне было падпісанае, што ён не прэтэндуе, калі будзе выбраны іншы намесьнік. Таму я не парушыў кампрамісу, парушэньне было з таго боку. Але гэта ня значыць, што сп. Міхалевіч, калі яго не абяруць, ня зможа праявіць сябе. Ён атрымае вельмі важны ўчастак рэгіянальнай дзейнасьці, і калі ён праявіць сябе, як партыйны дзеяч у рэгіёне, то ён безумоўна будзе мець больш шанцаў выйграць на наступных выбарах і стаць старшынём партыі. Сёньня ён меў шанцаў многа, але не да канца, бо працаваў на дзьве структуры.

НН: Якой будзе праца з рэгіёнамі? Партыйныя лідэры на раённым узроўні наракаюць, што ня маюць падтрымкі з цэнтру і праз гэта ня могуць займацца палітыкай прафэсійна.

Л.Б.: Я падтрымліваю — палітыка павінна быць прафэсіяй. І тое, што абяцаў сп. Міхалевіч, я дам яму ўсе паўнамоцтвы, свой подпіс і імя, калі ён дапаможа вырашыць гэтыя пытаньні матэрыяльныя. Я яго ў гэтым глыбока падтрымаю. Я толькі вось сумняваюся — была перадвыбарчая кампанія, а ёсьць рэальнасьць, іншая. І трэба адрозьніваць склад зьезду і склад рэгіянальных структураў. На жаль некаторыя людзі працавалі не з рэгіянальнымі структурамі перад зьезда, а працавалі з канкрэтнымі яго дэлегатамі, канкрэтнае нешта ім абяцалі, а структурам ад гэтага можа нічога не дастацца. Вось так не павінна быць. Калі нешта трапляе ў рэгіёны, то яно і павінна патрапіць у рэгіёне, а ня пэўнай асобе.

НН: Што мае рабіць партыя ў зьвязку з хуткім прыездам у Беларусь Уладзімера Пуціна?

Л.Б.: Віктар Івашкевіч ужо агучыў прапанову сабрацца 12 сьнежня ў 18 гадзінаў на Кастрычніцкай плошчы для высьвятленьня гэтай сытуацыі і дэманстрацыі нашай пазыцыі. Я спадзяюся, што дэлегаты зьезду прынамсі, ды іншыя падтрымаюць і прыйдуць у гэты час. Гэта будзе першы крок. Пра астатняе будзем думаць, зьбірацца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць