Здарэнні11

Егер, які забіў чалавека, прыгавораны да шасці гадоў пазбаўлення волі 

За забойства чалавека асуджаны 32-гадовы егер Кобрынскай раённай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў». 

Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Вера Філончык, вечарам 23 кастрычніка 2013 год егер быў на паляванні пад кіраўніцтвам калегіі ў лясным масіве недалёка ад вёскі Чарняны Маларыцкага раёна. Заўважыўшы аўтамабіль «Аўдзі», які ехаў ва ўрочышча, кіраўнік палявання падаваў кіроўцу знакі, каб той спыніўся. 

Калі аўтамабіліст праігнараваў патрабаванне і прадоўжыў рух, егер, абураны паводзінамі кіроўцы і жадаючы дапамагчы калегу, выстраліў па аўтамабілі з паляўнічай стрэльбы. У выніку пасажыр «Аўдзі» (жыхар Маларыцкага раёна) ад атрыманага агнястрэльнага ранення ў галаву памёр на месцы здарэння. 

Егера затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. 

Як адзначыла Філончык, падчас расследавання справы і ў судзе было ўстаноўлена, што егер наўмысна зрабіў прыцэльны выстрал у пасажыра «Аўдзі», бо да гэтага бачыў кіроўцу і пасажыра, калі свяціў ліхтаром у салон аўтамабіля. 

7 ліпеня 2014 года суд Маларыцкага раёна прызнаў егера вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства), і прыгаварыў да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права на паляванне тэрмінам на тры гады. 

Паводле прыгавору суда з яго спагнана 100 млн рублёў на карысць жонкі загінулага і трох яго непаўналетніх дзяцей. 

19 жніўня прыгавор набыў законную моц. У гэты дзень судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула касацыйную скаргу мужчыны без задавальнення. Ён прасіў перакваліфікаваць яго дзеянні на прычыненне смерці па неасцярожнасці. 

Раней мужчына судзімы не быў. Ён жыхар аднаго з сельскіх населеных пунктаў Кобрынскага раёна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Усе навіны →
Усе навіны

Фэйсбук-старонку Міколы Статкевіча прызналі «экстрэмісцкай»2

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю6

«Выпадак адзін на мільён». У Дняпры ў акно кватэры ўляцеў шахед, але не разарваўся1

У Малі паўстанцы-туарэгі ўзялі пад кантроль цэлы горад

Арнітолагі развянчалі стары як свет міф пра зязюль5

У Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагоддзя і да нашага часу»1

Мелоні: Захад павінен патрабаваць крокі наперад ад Пуціна, а не ісці яму насустрач4

У Гродне знайшлі маленькую дзяўчынку, якая не ведае дзе жыве5

Падлеткам дазволілі працаваць трактарыстамі на вёсцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні4

Ці магчымы другі Чарнобыль? І што цяпер робяць людзі на той АЭС? Навукоўка адказвае на важныя пытанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць