Эканоміка11

Урад Беларусі па-ранейшаму лічыць аб'ём імпарту піва неабгрунтаваным

Нягледзячы на значнае скарачэнне апошнім часам імпарту піва на ўнутраны рынак Беларусі, урад усё ж лічыць яго цяперашні ўзровень неабгрунтаваным.

Аб гэтым заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у час наведвання ААТ «Крыніца», дзе правёў нараду па выніках работы піваварнай галіны за сем месяцаў і ходзе выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па яе развіцці.

«Хоць за апошнія месяцы імпарт істотна зменшыўся (на 3%), мы лічым, што гэта ўсё ж такі неабгрунтаваны імпарт», — сказаў Міхаіл Мясніковіч. 

Прэм'ер падкрэсліў: «Сёння ў Беларусі створаны ўсе неабходныя ўмовы для эфектыўнай работы піваварных кампаній. Мы ўпусцілі сюды вядучыя сусветныя брэнды, каб яны выраблялі піва і рэалізоўвалі яго як на ўнутраны рынак, так і на экспарт».

Разам з тым далёка не ўсе вытворцы працуюць так, як ад іх чакалі. «У выніку атрымліваецца, што мацярынскія кампаніі вырабляюць піва, а даччыныя, якія знаходзяцца ў Беларусі і з'яўляюцца рэзідэнтамі нашай краіны, імпартуюць яго і рэалізуюць на ўнутраным рынку. Такая работа нічога не вартая», — адзначыў Міхаіл Мясніковіч.

Урад прыняў некалькі пастаноў, якімі рэгламентуецца дзейнасць піваварных кампаній, і цалкам зразумела, што ад іх чакаюць эфектыўнага выкарыстання магутнасцей. Апошнія месяцы бягучага года ў гэтым напрамку ёсць вельмі сур'ёзныя зрухі, аднак гэтага ўсё яшчэ недастаткова, лічыць кіраўнік урада.

У цэлым, закранаючы пытанні піваварнай галіны, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што яна забяспечвае даволі вялікія аб'ёмы паступленняў у бюджэт. Нават у 2013 годзе пры не самых лепшых умовах, калі піўная галіна працавала дрэнна, яна заплаціла каля Br1,5 трлн акцызаў. Гэта амаль 8 працэнтаў усіх акцызных паступленняў.

Што датычыцца крытыкі, якая прагучала з боку кіраўніка дзяржавы ў красавіку гэтага года адносна півавараў, то гэта, падкрэсліў прэм'ер, была абгрунтаваная крытыка. «Таму сёння мы разгледзім пытанні эфектыўнасці работы галіны, а таксама звязаныя з імпартазамяшчэннем, паколькі асобныя кампаніі прадаўжаюць імпартаваць піва для рэалізацыі на ўнутраным рынку Беларусі, хоць для гэтага няма ніякіх падстаў», — сказаў кіраўнік урада.

Сёння таксама планавалася разгледзець эфектыўнасць знешнеэканамічнай дзейнасці, укараненне найноўшых тэхналогій і пашырэнне асартыменту выпускаемай прадукцыі піваварнымі кампаніямі.

Як паведамлялася, пасля нарады аб стане і перспектывах развіцця айчыннай піваварнай галіны ў Лукашэнкі, Міхаіл Мясніковіч узяў ход выканання дадзеных кіраўніком дзяржавы даручэнняў пад свой кантроль. У пачатку верасня прэм'ер ужо чакае ад кіраўнікоў галіны і іншых службовых асоб справаздачы аб іх выкананні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску51

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў46

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску51

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць