Здарэнні66

Дзік напаў на юнака

21‑гадовы юнак убачыў у лесе дзiка, якi ляжаў на сьнезе і падумаў, што жывёлiна мёртвая. Вырашыў падысцi блiжэй, бо дагэтуль нiколi ў жыццi не бачыў дзiка…

21‑гадовы беспрацоўны жыхар вёскi Петухоўка

Чавускага раёна ранiцай мiнулай пятнiцы накiраваўся па сваёй справе ў суседняе паселiшча, дабiрацца да якога трэба было праз лес. Там ён убачыў дзiка, якi ляжаў на снезе. Малады чалавек падумаў, што жывёлiна мёртвая. Вырашыў падысцi блiжэй, бо дагэтуль нiколi ў жыццi не бачыў дзiка. Дзiк накiнуўся на хлопца. Паводле слоў пацярпелага, ён моцна закрычаў ад страху i болю, калi дзiк яго павалiў на зямлю. На шчасце, жывёлiна спужалася ды збегла.

Паранены здолеў дабрацца да вёскi, i адтуль з рэзанымi ранамi бядра i спiны яго адвезлi ў раённую бальнiцу. Урачы кажуць, што не закрануты важныя органы i сасуды, таму пацыент хутка iдзе на папраўку. Мiлiцыя праверыла абставiны здарэння, у вынiку якога пацярпеў чалавек. Месца нападу знайшлi хутка — па слядах крывi. І знайшлi не адно, а два логавы дзiкоў. Калi б да бойкi падключылася яшчэ адна жывёлiна, у маладога чалавека не засталося б шанцаў выжыць. Таму зразумела, калi зараз ён кажа, што ў лес больш нi нагой.

Алена Казлова, «Звязда»

Каментары6

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ47

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарнаму брытанскаму натуралісту Дэвіду Атэнбора спаўняецца 100 гадоў2

Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»1

Самую дарагую кватэру ў Беларусі ў красавіку купілі за паўмільёна даляраў

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus12

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ47

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць