Свет33

«Роснефть» абышла санкцыі ЕС

Расійская дзяржаўная нафтавая кампанія «Роснефть» заключыла пагадненні з нарвежскай і швейцарскай кампаніямі. Такім чынам яна абышла санкцыі ЕС, якія забараняюць пастаўкі тэхналогій і абсталявання для глыбакаводнай здабычы нафты, у тым ліку на Арктычным шэльфе.

У пачатку жніўня 2014 «Роснефть» купіла долю ў адной з найбуйнейшых у свеце нафтасервісных кампаній-падрадчыкаў — швейцарскай Weatherford, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Паводле дамовы, расійскі бок атрымаў восем структурных падраздзяленняў, якія займаюцца бурэннем і рамонтам свідравін у Расіі і Венесуэле.

Бакі таксама дамовіліся аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне нафтасервісных паслуг. Сума ўгоды не называецца. Аднак, як стала вядома з рашэння Рады дырэктараў расійскай кампаніі ад 28 ліпеня, «Роснефть» заплаціла не больш за $ 398,3 млн за швейцарскія актывы.

«Роснефть» таксама падпісала доўгатэрміновае пагадненне па бурэнні марскіх свідравін з нарвежскай кампаніяй North Atlantic Drilling Ltd. Пагадненне ўключае ў сябе выкарыстанне да 2022 года шасці марскіх буравых установак для здабычы на шэльфе, у тым ліку ва ўмовах Арктыкі.

На мінулым тыдні Еўрапейскі Саюз забараніў пастаўкі тэхналогій для глыбакаводнага бурэння нафтавых свідравін у Расію, праз што вялікія праекты «Роснефті» на шэльфе апынуліся пад пагрозай.

Аднак кантракты з нарвежскай і швейцарскай кампаніямі дазволяць Расеі абысці гэтыя абмежаванні.

Трэба адзначыць, што Нарвегія, як правіла, уводзіць санкцыі сіметрычна з ЕС, тады як Швейцарыя дэкларавала, што не будзе далучацца да сектаральных эканамічных санкцый. А таксама што ў выпадку сістэмных парушэнняў праз пасярэдніка ЕС тэарэтычна можа змяніць умовы санкцый такім чынам, каб спыніць дадзены канал пастаўкі ў РФ забароненага абсталявання.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

Фядута: Нам казалі, што нас не чакаюць5

На працэс над Алегам Хаменкам сталічныя музыканты баяліся прыходзіць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй24

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць