Грамадства44

Цяпер тавараў з-за мяжы можна бяспошлінна замовіць на 200 еўра

Да 200 еўра з дзейных дагэтуль 120 еўра павялічана норма бяспошліннага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях і ў адпраўках экспрэс-дастаўкі, агульная вага якіх не перавышае 31 кг.

Гэта прадугледжана ўказам № 360 «Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 ліпеня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. 

Дзяржаўнаму мытнаму камітэту дадзена права сумесна з Дзяржпагранкамітэтам і Мінсельгасхарчам вызначаць пералік і колькасць тавараў, якія могуць быць аднесены да тавараў для асабістага карыстання пры перамяшчэння праз пункты спрошчанага пропуску, а таксама вызначаць асаблівасці перамяшчэння такіх тавараў. 

На службы авіяцыйнай бяспекі ўскладзены абавязак па інфармаванні службовых асоб мытных органаў аб вывазе фізічнымі асобамі забароненых і (або) абмежаваных да перамяшчэння тавараў, выяўленых пры ажыццяўленні такой службай кантролю асоб, якія выязджаюць за межы Рэспублікі Беларусь паветраным транспартам. 

Перавозчыкам, якія ажыццяўляюць экспрэс-дастаўку адпраўленняў у адрас фізічных асоб, дадзена права ажыццяўляць ад імя такіх фізічных асоб без дадатковых дагаворных адносінаў мытныя аперацыі ў дачыненні да тавараў, што ўтрымліваюцца ў адпраўленнях, калі такі перавозчык адначасова з`яўляецца мытным прадстаўніком. 

ДМК таксама дадзена права вызначаць парадак выдачы дазволу на перадачу часова ўвезеных транспартных сродкаў іншым асобам, чым тыя, якія ўвезлі такія транспартныя сродкі. 

Апрача таго, урэгуляваны пытанні прадастаўлення забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў у дачыненні да тавараў для асабістага карыстання, якія ўвозяцца, у частцы ўстанаўлення выпадкаў вяртання ўнесенага забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў, а таксама вызначэння магчымасці вяртання грашовых сродкаў не толькі праз касу мытнага органа наяўнымі грашовымі сродкамі, але і праз структурныя падраздзяленні банка, у тым ліку размешчаныя ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу. 

Таксама ўрэгуляваны пытанні часовага захоўвання тавараў для асабістага карыстання, увезеных фізічнымі асобамі, якія перасяляюцца на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй26

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй26

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць