Свет1313

Валянцін Гафт: З нецэнзурнай лексікай трэба змагацца ў жыцці, а не ў мастацтве

Закон аб забароне нецэнзурнай лексікі ў кіно, літаратуры і на тэатральных падмостках ўступіў у сілу ў Расіі з 1 ліпеня.

Нецэнзурная лексіка не павiнна гучаць на вуліцы, а ў сапраўдных творах мастацтва яна можа быць дарэчнай.

Такое меркаванне выказаў у пятніцу народны артыст РСФСР Валянцін Гафт падчас свайго майстар-класа для слухачоў Летняй кінаакадэміі Мікіты Міхалкова.

Закон аб забароне нецэнзурнай лексікі ў кіно, літаратуры і на тэатральных падмостках ўступіў у сілу з 1 ліпеня. «Забараняць мацюкальныя словы — гэта лухта, — перакананы акцёр. — Вось калі ідзе дзяўчынка па вуліцы і лаецца матам, калі з экранаў ліецца мат — гэта трэба забараніць. Але калі Леў Мікалаевіч (Талстой) выкарыстоўвае падобныя словы, гэта зусім іншая справа, гэта можна лічыць даследаваннем рускай мовы».

Гафт дадаў, што многія знакамітыя пісьменнікі і паэты выкарыстоўвалі ў сваіх творах нецэнзурную лексіку, і гэта не выглядала пошла або груба. А прыняцце падобных законаў, на яго думку, можа прывесці да таго, што пад забарону трапяць творы мастацтва, якія наўрад ці нанясуць шкоду людзям. «Так можна выкінуць дзіця разам з вядром вады», — заўважыў артыст.

Валянцін Гафт вядомы не толькі як акцёр тэатра і кіно, але і як паэт, стваральнік лірычных, пранікнёных вершаў, а таксама вельмі дасціпных і з'едлівых эпіграмаў. Акцёр нярэдка ўжывае ў сваіх жартоўных радках ненарматыўную лексіку. 

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам27

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікаў з «Коммерсанта» зноў пакпіў з Лукашэнкі9

Зяленскі: Маем інфармацыю ад разведак пра падрыхтоўку Расіяй новага масіраванага ўдару

Бяляцкі расказаў, пра што размаўляў на сустрэчы з Папам Львом XIV1

Беларускага футбаліста аштрафавалі за рэкламу продажу аўтамабіляў проста падчас матча

У акупаваным Севастопалі цалкам знік бензін4

Рэдкая з'ява — курс валют у абменніках адрозніваецца ад Нацбанка амаль на 5%5

Хто і як выхоўвае дзяцей Пуціна. Новае расследаванне14

Фіца не выключае візіту ў Брэст 22 чэрвеня1

Група «Фабрыка» стане хэдлайнерам Фестывалю нацыянальных культур у Гродне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам27

«Калі шандарахне па цягніку, хто будзе лідарам дэмсіл?» Два дні з дэлегацыяй Ціханоўскай у Кіеве — што засталося за кадрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць