Грамадства7373

З Гродзенскага медуніверсітэта звольнены беларускамоўны прафесар Астроўскі

Паводле афіцыйнай вэрсіі, доктар мэдычных навук, прафэсар Алесь Астроўскі не прайшоў па конкурсе на замяшчэньне пасады прафэсара.

Прафэсар Астроўскі — адзіны выкладчык у Гарадзенскім мэдунівэрсытэце, які дагэтуль працягваў чытаць лекцыі па-беларуску.

Прафэсар Астроўскі распавёў, што яму папросту патэлефанавала сакратарка з аддзелу кадраў і паведаміла, што ён не прайшоў конкурсу на заняцьце вакантнай пасады прафэсара, і прапанавала забраць працоўную кніжку.

Астроўскі: «Вельмі дзіўна выглядала тое, што хоць я адпрацаваў 34 гады ў мэдунівэрсытэце, 20 зь якіх — на пасадзе прафэсара, са мной нават не пагаварылі ні дэкан, ні рэктар. Зрэшты, я ня першы ўжо ў такой сытуацыі. Сёньня, відавочна, выкладчыкі і навукоўцы, якія выкладаюць па-беларуску і выхоўваюць нашу моладзь у патрыятычным духу, асабліва ў мэдычнай ВНУ, непатрэбныя. Я ўжо восьмы выкладчык і чацьвёрты прафэсар у нашых гарадзенскіх навучальных установах, якога звольнілі такім чынам».

Алесю Астроўскаму застаецца да пэнсіі яшчэ два з паловай года, у яго трое непаўналетніх дзяцей. Паводле яго, месячная дапамога па беспрацоўі ад дзяржавы складае 300 тысяч у месяц, але ад такой дапамогі ён вырашыў адмовіцца. Шукае працы, пакуль безвынікова.

Каментары73

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка хацела адсудзіць у міліцыі 7 тысяч рублёў за распаўсюд фота яе сям’і па чатах і нават дайшла да суда3

На Камароўцы з'явіліся незвычайна буйныя дурніцы1

Коля Лукашэнка ўсклаў кветкі ў Пхеньяне па просьбе Пуціна10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты30

У СІЗА ў Гомелі быў здзейснены суіцыд

Прэзідэнт Літвы павіншаваў беларусаў з Днём Волі: «Ваша рашучасць і стойкасць натхняюць»5

Мацкевіч збірае палітыкаў на метадалагічную «гульню». Бабарыка едзе, Ціханоўская — пакуль не. Што адбываецца і колькі гэта каштуе?41

Віцебскі праўладны блогер прапануе выдаваць інтэрнэт па даведках4

Былая зорка «Белсата» Сяргей Падсасонны выходзіць замуж за польскага шляхціца71

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца2

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць