Свет3737

Прэзідэнт Літвы публічна параўнала Пуціна з Гітлерам і Сталіным

Расія прапануе некаторым палітыкам краін NATO больш танныя нафту і газ у абмен на выхад з Альянсу, сказала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце ў інтэрв'ю нямецкаму штотыднёвіку Focus.

«Расія спрабуе аказваць уплыў на так званыя постсавецкія тэрыторыі і спрабуе зрабіць так, каб краіны Балтыі па-ранейшаму залежалі ад яе эканамічна, энергетычна і палітычна. Таксама хоча прымусіць іх быць менш актыўнымі і лаяльнымі краінамі NATO і ЕС. (…) Акрамя таго, мы атрымліваем інфармацыю, што ў іншых краінах Балтыі, не ў Літве, бо мы ў гэтым плане мацнейшыя,

вядуцца перамовы з некаторымі палітыкамі, паступаюць прапановы з Усходу, да прыкладу, што калі яны выйдуць з NATO, то атрымаюць больш танны газ або нафту», — сказала ў інтэрв'ю Focus Грыбаўскайце.

Цытаты з інтэрв'ю BNS ў нядзелю перадала прэс-служба прэзідэнта.

Па словах Грыбаўскайце, Захад павінен дамагацца дыверсіфікацыі і імкнуцца стаць эканамічна незалежным ад Расіі, бо «занадта рызыкоўна» далей залежаць ад яе.

Агенцтва Reuters, якое зрабіла агляд інтэрв'ю, сцвярджае, што прэзідэнт Літвы параўнала тактыку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з дзеяннямі савецкага дыктатара Іосіфа Сталіна і нацысцкага лідара Адольфа Гітлера.

Па словах Грыбаўскайце, Пуцін выкарыстоўвае нацыянальнасць як прыкрыццё для заваёвы тэрыторый ваенным спосабам. Тое ж самае рабілі Сталін і Гітлер, таму, па словах прэзідэнта Літвы, гэта дакладнае параўнанне.

З іншага боку, па словах кіраўніка Літвы, уварванне Расіі ў краіны Балтыі наўрад ці магчымае, бо яны з'яўляюцца членамі NATO.

І ўсё ж, па яе словах, краінам Балтыі трэба лепш падрыхтавацца, каб такая магчымасць нават не абмяркоўвалася.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

У Літву ўпершыню не пусцілі рэйсавы аўтобус з Беларусі праз новыя санкцыі8

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося4

Беларуса, якога адлічылі з БДЭУ за тое, што не так стаяў на лінейцы, цяпер забіраюць у войска22

У Оршы знік мурал з Уладзімірам Караткевічам1

Самая танная кватэра ў Мінску прадаецца за $65 000. І вось як яна выглядае2

Літоўскі дзеяч пагражаў выслаць Ціханоўскіх у Мінск. А ў выніку ўцёк у Беларусь сам13

«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры6

«Байсол» абвясціў летні збор для дзяцей палітвязняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць