Улада1111

Праваабаронцы патрабуюць адмяніць абавязковае разьмеркаваньне

Альбо прыбраць з Канстытуцыі права беларусаў на бясплатную адукацыю.

Альбо прыбраць з Канстытуцыі права беларусаў на бясплатную адукацыю.

Сёлета супраць студэнтаў, якія не даехалі па разьмеркаваньні, завялі 65 крымінальных спраў. Сумы не малыя — ад трох да пяці тысяч даляраў. Юрысты зь Беларускага хэльсынскага камітэтут зьвярнуліся ў Канстытуцыйны суд.

— Мы хочам ведаць. наколькі норма пра абавязковае разьмеркаваньне адпавядае беларускай Канстытуцыі, — патлумачылі ў БХК.

Аргумэнты праваабаронцаў выглядаюць лягічнымі:

— У Канстытуцыі запісана, што ў Беларусі можна атрымліваць вышэйшую адукацыю бясплатна. Але калі ты мусіш выплаціць дзяржаве грошы, альбо адпрацаваць па разьмеркаваньні, гэта ўжо не бясплатная адукацыя! Атрымліваецца, трэба або мяняць Канстытуцыю й прыбіраць гэтае права, альбо прыбіраць норму пра абвязковае разьмеркаваньне.

Апроч таго, юрысты называюць беларускае разьмеркаваньне формай прымусовай працы. А Беларусь жа падпісала Канвэнцыю міжнароднай арганізацыі працы «Пра скасаваньне прымусовай працы». Вынікае, што мы яе парушаем?

Зварот падалі ў Канстытуцыйны суд 12 лістапада, у панядзелак. Цягам месяцу праваабаронцы чакаюць адказу.

Дзе яшчэ ёсьць разьмеркаваньне?

Па суседзтве краін з абавязковым разьмеркаваньнем няма. У Польшчы, Літве, Латвіі такой практыкі не назіраецца. У Расеі, Украіне разьмяркоўваюць выпускнікоў спэцыялізаваных унівэрсытэтаў, якія падпарадкоўваюцца МУС, ФСБ, МНС… То бо тых ВНУ, дзе рыхтуюць спэцыялістаў на замову, і яны адразу ведаюць, на што і куды ідуць вучыцца.

«Комсомольская правда» в Белоруссии»

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш11

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?10

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны25

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш11

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць