Здарэнні22

Справа памерлага ў СІЗА Ігара Пцічкіна: Праводзіцца новая праверка

4 снежня правялі эксгумацыю цела Ігара Пцічкіна. Родныя яшчэ не маюць вынікаў паўторнага ўскрыцця.

«Заключэнне эксперта гатовае. Але маме пакуль не даюць пачытаць: маўляў, у следчага не хапае часу сустрэцца — паралельна вядзе яшчэ адну справу», — расказала сястра памерлага Ірына.

Прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова паведаміла, што па выніках паўторнай экспертызы цяпер праводзіцца праверка правільнасці аказання медыцынскай дапамогі супрацоўнікамі СІЗА. Вынікі будуць пазней.

Родныя Пцічкіна таксама адзначылі, што пасля смерці Ігар стаў фігурантам яшчэ аднаго расследавання — па спайсах.

«Выклікаюць у Следчы камітэт сяброў Ігара, цікавяцца ў іх, на якіх машынах брат ездзіў і куды. Яны сказалі, што на Андрэя Н. завялі крымінальную справу. І ён нібыта сведчыў, што Ігар прадаваў спайсы. Але мы адшукалі Андрэя, і ён сказаў, што праходзіць толькі як сведка. Брат мой мёртвы — і на яго можна сказаць што заўгодна. Маму таксама выклікалі даваць паказанні. Гэта мы так разумеем, што на Ігара завялі крымінальную справу. На каго яшчэ, калі ўсе праходзяць сведкамі?»

— расказвае Ірына.

«У вас недакладная інфармацыя. Ні па якой справе ён не праходзіць», — паведаміў прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.

21-гадовы Ігар Пцічкін памёр у СІЗА на Валадарскага 4 жніўня 2013. Хлопец мусіў адбыць трохмесячны арышт: сеў за руль аўто, хаця быў пазбаўлены правоў.

На сустрэчы з начальнікам СІЗА родным хлопца паведамілі, што ў Ігара 3 жніўня пачалося «псіхаматорнае ўзбуджэнне». І яго змясцілі ў медыцынскую часць, «дзе давялося фіксаваць яго мяккімі рамянямі». На фотаздымках трупа Пцічкіна заўважныя шматлікія сінякі. Фоты выкладзеныя ў агульны доступ у інтэрнэт.

У смерці хлопца вінавацяць фельчара мінскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч смерці. Распачата крымінальная справа за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медработнікам, што пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць пацыента.

Родныя Пцічкіна правялі 14 верасня каля СІЗА на Валадарскага акцыю з патрабаваннем расследавання справы, у выніку яны былі затрыманыя. Яны лічаць, што Ігара білі перад смерцю.

 

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве41

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніца бізнэс-асацыяцыі АВВА фактычна інвеставала грошы пад адмоўны працэнт. І заклікае да таго ж іншых24

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту3

Трамп заявіў пра ўнікальнае выратаванне абодвух пілотаў F-15 з глыбіні іранскай тэрыторыі6

Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту?

Уролаг патлумачыў, як праяўляецца мужчынскі клімакс, чым ён небяспечны і што рабіць2

«Тут немагчыма сустрэць п’яных». Беларус расказаў, як жыве на іншым баку зямнога шара4

Расійская шпіёнка была ў адносінах з трансгендарнай амерыканкай, якая працавала на ўкраінскую разведку12

Ад гародніны і рыбы да насення і мёду. У Мінску пачаў працу вясновы кірмаш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве41

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць