Эканоміка1010

Лукашэнка запрасіў еўрапейскія бізнес-колы ў Беларусь

Аляксандр Лукашэнка запрашае прадстаўнікоў еўрапейскіх дзелавых колаў да рэалізацыі інвестпраектаў у Беларусі. З такой прапановай кіраўнік дзяржавы выступіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў Швейцарыі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыцягненне замежных інвестыцый на базе самых сучасных тэхналогій - адзін з важнейшых напрамкаў эканамічнай палітыкі беларускай дзяржавы. «У нас ёсць шмат перспектыўных інвестыцыйных праектаў, якія мы зацікаўлены рэалізаваць з удзелам замежнага капіталу. У першую чаргу гэта датычыцца фармацэўтычнай прамысловасці, хімічнай вытворчасці, іншых сфер дзейнасці, у тым ліку тых, якія вы тут прадстаўляеце», - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да бізнесменаў.

Лукашэнка выказаў надзею, што гэта размова выльецца ў новыя канкрэтныя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі з партнёрамі са Швейцарыі, Германіі, Польшчы або любой іншай краіны свету.

Звяртаючыся да старшыні наглядальнага савета, генеральнага дырэктара кампаніі «Штадлер Рэйл Груп» Петэра Шпулера, які ўзначальвае дэлегацыю прадстаўнікоў дзелавых колаў Швейцарыі, што прыбыла ў Беларусь, Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што паспяховая работа «Штадлер Рэйл Груп» у Беларусі паслужыць добрым прыкладам для прыходу сюды буйных кампаній.

Лукашэнка нагадаў, што галоўным сведчаннем плённага супрацоўніцтва з гэтай кампаніяй з'яўляецца рэалізуемы ў Фаніпалі праект будаўніцтва завода па вытворчасці чыгуначнага і гарадскога электратранспарту. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, усяго каля двух гадоў спатрэбілася для таго, каб практычна з нуля пабудаваць адзін з самых сучасных заводаў па выпуску чыгуначнага пасажырскага транспарту на тэрыторыі СНД. «Нядаўна я падпісаў указ, у адпаведнасці з якім Фаніпалю надаецца статус горада-спадарожніка Мінска. Я ўпэўнены, што гэты факт пазітыўна паўплывае і нашу з вамі агульную справу», - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Петэра Шпулера.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гатовы выслухаць прапановы па развіцці супрацоўніцтва ў самых розных галінах.

Візіт у Беларусь прадстаўнікоў дзелавых колаў Швейцарыі праходзіць з 22 па 26 мая. 

Каментары10

Цяпер чытаюць

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе20

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Найбуйнейшы тэрмінал Расіі на Чорным моры спыніў экспарт нафты пасля атакі ўкраінскіх дронаў2

Каля Егіпта на фоне іранскага крызісу знайшлі вялікае радовішча прыроднага газу

Пад Гроднам нарадзілася авечка-панда ФОТЫ1

Рыбак злавіў на Нёмане сазана памерам з парася ФОТА5

Самая паспяховая беларуская бізнэсвумен удвая павялічыла прыбытковасць здабычы рыбы на Далёкім Усходзе5

Амаль паўтары тысячы гектараў на Гомельшчыне больш не будуць лічыцца радыяцыйна небяспечнымі5

Сельскую гаспадарку Дубровенскага раёна даручылі ратаваць бізнэсмену Баскіну3

У Будапешт для ратавання Орбана перад самымі выбарамі прыехаў Джэй Дзі Вэнс31

Рэкордная паездка расіяніна па Беларусі — сем парушэнняў за адну дарогу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе20

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць