Грамадства3535

У глыбоцкай гімназіі ўкраінскі сцяг назвалі фашысцкім

Па словах вучняў, так лічыць дырэктарка гімназіі.

Як распавёў гімназіст Данат Бука, тыдзень таму яго сястра прапанавала набыць і павязаць на сумкі жоўта-блакітныя стужкі.

Так яны хацелі выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам. Дзеці насілі такія стужкі амаль тыдзень. Некаторыя з вучняў вырашылі падтрымаць гэту ідэю.

Але пры сустрэчы дырэктар гімназіі Людміла Хверанец зрабіла Данату заўвагу.

Данат Бука: «Дырэктарка сустракае, вітаецца «Добры дзень!», праходзіць, потым кажа: «Данат, стойце! Што гэта ў вас такое?», паказвае на стужачкі. Я кажу: а што, нельга насіць ці што? А яна, што ў нас тут ніякія не палітычныя аб’яднанні, гэта справы дарослых, калі яны так хочуць, то хай разбіраюцца — штосьці такое… Я кажу, пакажыце дакумент, дзе напісана, што мне нельга сінюю і жоўтую стужку насіць разам».

Дырэктарка нават паабяцала выклікаць Даната на размову, але не выклікала. А вось яго сябра на гутарку да дырэктара патрапіў. Па словах хлопца, педагог заявіла, што за дзяржаўным сцягам Украіны стаяць «фашысты» і «бандэраўцы».

У адказ хлопец папрасіў паказаць дакумент, які забараняе насіць такія стужкі. Дырэктарка зазначыла, што чула такое ўжо ад Букі і выклікала ў школу бацьку хлопца. Яму педагог распавяла, што Данат Бука дрэнна ўплывае на сябра.

Дарэчы, родны брат Даната Аляксей Бука летась узняў бел-чырвона-белы сцяг у Стакгольме ў падтрымку беларускай хакейнай зборнай. За гэта ў яго ўзнік канфлікт з ахоўнікамі стадыёна.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць