Меркаванні

Славацкі дыплямат: Некалькі тыдняў мы былі сьведкамі запалохваньня людзей

"Беларускія людзі хочуць жыць у Еўропе не толькі геаграфічна, але і раздзяляць еўрапейскія каштоўнасці — пра гэта сведчыць правядзенне Еўрапейскага маршу" — так пракаментаваў у інтэрв'ю БелаПАН падзеі, што адбываюцца ў Мінску, часовы павераны ў справах Славакіі ў Беларусі Любамір Рэгак.

Паводле яго слоў, правядзеннем акцыі грамадзянская супольнасць Беларусі выказала "падтрымку тых імпульсаў, якія даваў беларускі ўрад, кажучы аб сваім жаданні зблізіцца з Еўропай". Пры гэтым Л.Рэгак зазначыў: "Мы не можам сказаць, што мерапрыемства праходзіць бесперашкодна. На працягу некалькіх тыдняў мы былі сведкамі запалохвання людзей, арыштаў і затрыманняў за распаўсюджанне інфармацыі пра Еўрапейскі марш".

Л.Рэгак звярнуў увагу на "вельмі арыгінальныя" лозунгі, што з'явіліся падчас мітынгу каля Акадэміі навук, — "Лягчэй бегаць па карнізе, чым атрымаць у Еўропу візу", "Не далі візу! Якая нізасць!" "Еўропа, давай сябраваць!". "Гэтыя плакаты дасталі з багажнікаў машын, што стаяць на стаянцы, дзе дазволена было знаходзіцца толькі аўтамабілям дзяржаўных СМІ і машынам з зацемненым шклом", — сказаў Л.Рэгак.

Апрача славацкага дыпламата за ходам Еўрапейскага маршу назіралі паслы ЗША, Латвіі, Эстоніі, Літвы, Чэхіі, Швецыі, Францыі, Германіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць