Культура44

Аляксей Марачкін распачаў «Гаварыльню»

У «Галерэі Ў» стартаваў цыкл сустрэч з выбітнымі прадстаўнікамі беларускай культуры.

Аляксей Марачкін – выбітны мастак, першы старшыня мастакоўскай суполкі «Пагоня».

Марачкін адмаўляўся і ад звання «Заслужаны мастак БССР» (1989) і ад звання «Заслужаны мастак Беларусі» (1995), пратэстуючы супраць антынацыянальнай палітыкі. Нядаўняя смерць жонкі падкасіла 73-гадовага творцу. Але сустрэча з ім у «Галерэі Ў» прадэманстравала, што яго сэрца пачало аджываць.

На «Гаварыльню» завіталі сябры мастака, у тым ліку лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідар БНФ Аляксей Янукевіч, былы дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання Андрэй Клімаў і генерал Валерый Фралоў.

Пачалася «Гаварыльня» з хвіліны маўчання, якой прысутныя ўшаваналі памяць людзей, што загінулі ў Кіеве. Пасля Марачкін дэманстраваў сямейныя фота, а таксама карціны. Свае вершы чыталі Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізнік, Георгій Ліхтаровіч, а таксама сам герой урачыстасцяў.

Найвялікшыя авацыі атрымаў фатограф і паэт Георгій Ліхтаровіч. У вершы «Чужое свята» ён стварыў вобраз беларуса, які б «за волю галасаваў, ды не было прымусу».

Бард Таццяна Матафонава выканала песні «Мой родны кут, як ты мне мілы» і «Авэ Марыя». А дуэта Генадзя Драздова і самога Алеся Марачкіна – сучасную версію песні Уладзіміра Высоцкага «Чудо-юдо» з акцэнтам на сучасныя рэаліі.

Падчас сустрэчы Марачкін распавёў багата гісторый, якія ілюструюць яго жыццё і грамадскую пазіцыю.

* * *

Як быў малы, дык восенню, у халады сядзеў на печы, — расказваў Марачкін. — Па вёсцы хадзіў сляпы Захар’я, а з і жонка Малання, якія спявалі песні. Іх называлі старцы. Дзякуючы ім пакрысе далучаўся да слова.

А яшчэ важную ролю ў маім жыцці адыграў настаўнік Пятро Рыгоравіч. Беларушчына ў яго была ў крыві, ён пісаў і гаварыў толькі па-беларуску.

Калі ў 6 класе мы праходзілі «Новую зямлю», ён скасаваў усе праграмы. Паэму Коласа мы чыталі проста па чарзе ўслых ад пачатку да канца.

У тым жа шостым класе я паслаў у часопіс «Бярозка» малюнак і верш. Малюнак надрукавалі, а верш – не. Кар’ера паэта тады скончылася. Таму пачаў усур’ёз маляваць.

* * *

У 1967 годзе Марачкін прачытаў «Архіпелаг ГУЛАГ» Салжаніцына. Пад уражаннем напісаў твор «На лесапавале», за які меў вялікія непрыемнасці. Але яго абараніў мастак Іван Ахрэмчык.

Жартам ён прапанаваў Марачкіну дзве альтэрнатывы: выключэнне з інстытута або павышаную стыпендыю. Той, зразумела, выбраў другі варыянт. Урэшце, усё абышлося. Зараз арыгінал карціны «На лесапавале» знаходзіцца ў Нью-Дджэрсі, ў музеі нонканфармізму.

* * *

Упершыню гэтае імя Марачкін пачуў ад даследчыка Арсеня Ліса, але тады не надаў гэтаму належнай увагі. Пазней, знаходзячыся на Віцебшчыне, Марачкін узяў ровар і паехаў па драздовічаўскіх мясцінах. У адной з вёсак не толькі памяталі мастака, але і захоўвалі яго карціну «Мужык з панам цягаецца». Змаганне адбывалася на фоне палаца Плятэраў. У савецкія часы там была калгасная кантора… Цяпер твор знаходзіцца ў полацкім музеі.

* * *

Адзін з твораў Марачкіна ўяўляў сабой партрэт паэта Анатоля Сыса. Мастак узгадаў, што ў апошнія гады паэт надзвычай мала пісаў. Марачкін прапанаваў плаціць Анатолю за кожны напісаны твор. «Разарышся!» — адказаў паэт. «Галоўнае — пішы!».

Незадоўга да смерці Сыс прыехаў да Марачкіна ў майстэрню і прачытаў верш. «Шрыфтам Брайля на калядным снезе / Птушкі вершы пішуць. / А чытаю — рукі змерзлі, / Свае руны мне не вышыць».

Гэты верш увайшоў у пасмяротную кнігу Сыса.

Галоўнае адчуванне ад сустрэчы — нязломнасць Марачкіна. Цяжка паверыць, што гэтай глыбе — 73 гады.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць