Здарэнні11

Дзевяцігадовы хлопчык праваліўся пад лёд і памёр ад пераахаладжэння

Трагедыя здарылася 17 студзеня. Прыблізна ў 15.00 у Светлагорскі аддзел па надзвычайных сітуацыях ад работнікаў хуткай дапамогі паступіла паведамленне пра тое, што ў райцэнтры па вуліцы Савецкай непадалёк ад рымска-каталіцкага касцёла ў канале тоне дзіця.

Як паведамілі ў Гомельскім абласным упраўленні МНС, на месцы выкліку ратавальнікі выявілі за 10 метраў ад берага канала ў вадзе хлопчыка 2004 года нараджэння, вучня 3-га класа. У 15.12 работнікамі МНС сумесна з работнікамі светлагорскага «Асвода» пры дапамозе ратавальнай дошкі дзіця дасталі з вады ў беспрытомным стане, транспартавалі на бераг, перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і даставілі ў бальніцу. Хлопчык памёр ад пераахаладжэння.

Паводле слоў работнікаў школы, з 13.00 хлопчык павінен быў знаходзіцца на вучобе, але ў школу не з'явіўся.

Прычыну адсутнасці ўстанаўліваюць супрацоўнікі РАУС. Акалічнасці гібелі высвятляюць і праводзяць расследаванне пракуратура і група Следчага камітэта. Інцыдэнт здарыўся на канале для забеспячэння вадой Светлагорскай ЦЭЦ, за 40 метраў ад месца яго ўпадання ў раку Бярэзіну.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць