Пытанне ўвядзення надзвычайнага становішча ў краіне на нарадзе ў прэм'ер-міністра Мікалая Азарава не ўздымалася і не абмяркоўвалася.
Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэм'ера Віталь Лук'яненка. «Гэтае пытанне не ўздымалася і не абмяркоўвалася», — заявіў ён.
Кажучы пра рэакцыю прэм'ера на падзеі на вуліцы Грушэўскага, Лук'яненка заявіў: «Яна вельмі негатыўная, бо перад краінай стаяць іншыя рэальныя праблемы».
Таксама ён адзначыў, што ўрад «працуе і займаецца рэальнымі пытаннямі, звязанымі з забеспячэннем жыццядзейнасці краіны».
Каментары