Сталі вядомыя пяць патрабаванняў, з якімі ўкраінская апазіцыя пойдзе на перамовы з уладай. Пры гэтым, нават праграма мінімум апазіцыі ўжо не прадугледжвае кампрамісаў з Януковічам.
Сярод мінімальных патрабаванняў:
1. Неадкладныя датэрміновыя выбары прэзідэнта і парламента.
2. Змены ў закон аб выбарах прэзідэнта (адмене парадку, па якім тры члены ўчастковай камісіі могуць падпісаць пратакол і ён становіцца легітымным) і перафарматаванне ЦВК.
3. Адстаўка Кабміна Азарава і фарміравання пераходнага ўрада. Змена Генпракурора і спікера ВР.
4. Пакаранне Захарчанкі [міністра ўнутраных спраў] не толькі адстаўкай.
5. Адмена ўсіх скандальных законаў і поўная амністыя ўсіх удзельнікаў рэвалюцыйнага супрацьстаяння.
Па першым пункце ў апазіцыі ёсць «рэзервовы варыянт»: вяртанне палітрэформы, зразанне паўнамоцтваў прэзідэнта і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2015 годзе.
Каментары