Свет33

Фатографа Дзяніса Сінякова выпусцілі пад заставу

Калінінскі раённы суд Пецярбурга змяніў 18 лістапада меру стрымання фатографу Дзянісу Сінякову, арыштаванаму па справе аб акцыі «Грынпіса» на нафтаплатформе ў Пячорскім моры ў Расіі.

Суд адпусціў Сінякова пад заставу двух мільёнаў расійскіх рублёў (560 млн беларускіх — НН), ён будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, паведамляе Дождь.

Сінякоў, які здымаў акцыю эколагаў у нафтаплатформы «Прыразломная», працаваў паводле кантракту з «Грынпіс», а таксама выконваў рэдакцыйнае заданне «Lenta.ru», якое было далучанае да матэрыялаў справы разам са зваротамі больш за 300 журналістаў і фатографаў, якія запатрабавалі вызваліць арыштаванага.

18 верасня актывісты Грынпіс з судна «Арктыка Санрайз» спрабавалі патрапіць на нефтеплатформы «Газпрома «Прыразломная» у Пячорскім моры, каб правесці акцыю супраць здабычы нафты ў Арктыцы.

На наступны дзень спецназ ФСБ затрымаў судна і суправадзіў яго ў Мурманск. 30 членаў экіпажу былі арыштаваныя. Большасць з іх — замежныя грамадзяне.

Беларускія журналісты ў знак падтрымкі Сінякова збіралі подпісы з патрабаннем вызвалення фатографа (падпісаліся 77 чалавек), а эколагі на дабрачынным вечары 15 лістапада ў Мінску, зладжаным сябрамі «Зялёнай сеткі» і Цэнтра прававой трансфармацыі, збіралі грошы для актывістаў «Грынпіса».

Каментары3

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына недарэчна загінуў, рамантуючы ўнітаз1

Зяленскі гатовы да асабістай сустрэчы з Пуціным, калі яна адбудзецца не ў Кіеве і не ў Маскве5

У Беларусі здымаюць свой серыял пра пацаноў3

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу5

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць