Эканоміка

Ермакова: У пачатку верасня ператок рублёвых укладаў у валютныя дэпазіты аднавіўся

Жыхары Беларусі па-ранейшаму аддаюць перавагу захаванню грошай у замежнай валюце, адзначыла старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА 18 верасня.

«Сапраўды, аналіз структуры прыцягнутых сродкаў сведчыць аб тым, што насельніцтва аддае перавагу насельніцтва рабіць банкаўскія зберажэнні ў замежных валютах. Удзельная вага такіх зберажэнняў у агульным аб’ёме прыцягнутых сродкаў грамадзян на 1 верасня 2013 склала 65,7% супраць 66,2% на 1 жніўня 2013 года» , — паведаміла Ермакова.

Паводле яе слоў, перакос на карысць валютных дэпазітаў і павышаны попыт на валюту сярод насельніцтва, які назіраўся ў чэрвені — ліпені гэтага года, былі звязаны з дэвальвацыйнымі чаканнямі насельніцтва. Яны, у сваю чаргу, былі выкліканыя пагаршэннем сітуацыі ў знешнім гандлі і намінальным зніжэннем ставак на дэпазітным рынку. «Акрамя таго, зрабіла ўнёсак і сезоннасць, звязаная з перыядам адпачынкаў», — заўважыла Ермакова.

Павышэнне попыту на валюту з боку насельніцтва аказала не толькі дадатковы ціск на абменны курс, але і адбілася на стане рублёвай ліквіднасці банкаў, падкрэсліла кіраўнік Нацбанка.

Па словах Надзеі Ермаковай, «прынятыя Нацыянальным банкам аператыўныя захады па павышэнні ставак на грашовым рынку далі станоўчы вынік, аднак назіранае ў жніўні паляпшэнне сітуацыі было недастаткова устойлівым, і ўжо ў пачатку верасня ператок рублёвых укладаў у валютныя дэпазіты аднавіўся».

«Гэта запатрабавала дадатковых мер з боку Нацыянальнага банка, у тым ліку па далейшым павышэнні даходнасці рублёвых дэпазітаў», — канстатавала кіраўнік Нацбанка.

«У мэтах стварэння ўмоў для падтрымання прыцягальнасці захоўвання насельніцтвам зберажэнняў у нацыянальнай валюце банкі краіны прапануюць досыць шырокі спектр такіх укладаў з рознымі тэрмінамі і ўмовамі захоўвання, даюць зніжкі і бонусы па банкаўскіх прадуктах з працяглымі тэрмінамі размяшчэння, праводзяць розныя акцыі і розыгрышы прызоў па іх ды інш.», — адзначыла Надзея Ермакова.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?14

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Моталі разбіліся двое падлеткаў на матацыкле5

Кампанію беларусаў у Польшчы аштрафавалі на $5,5 мільёна за кантрабанду ў Расію люксавых аўтамабіляў7

Навукоўцы высветлілі, што больш за грошы робіць людзей шчаслівымі5

«Ежа на могілках — так было заўсёды». Гісторык пра традыцыі памінальнага стала ў беларусаў23

Пенсіянерка з Мастоў аддала махлярам 110 тысяч рублёў і ўласную машыну3

Ноччу ў Беларусі былі мінусы. Дзе было халадней?

У Польшчы прапанавалі жорсткі законапраект: грамадзянства — пасля 10 гадоў на сталым ДНЖ, дэпартацыя — за два правапарушэнні63

«Паставілі на лічыльнік яшчэ ў турме». Ігар Карней расказаў, чым скончылася гісторыя з судовымі выканаўцамі і штрафамі1

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?14

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць