Эканоміка1515

Лукашэнка сустрэўся з Сечыным, каб зняць нафтавыя пытанні

«Роснефть» захавае аб’ёмы пастаўкі ў Беларусь. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў прэзідэнт ААТ НК «Роснефть» Ігар Сечын.

Кіраўнік кампаніі падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за ўвагу да сумесных праектаў, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі. «Я скарыстаюся гэтай сустрэчай для таго, каб падзякаваць вам, а таксама прэзідэнту Расійскай Федэрацыі, ураду Расіі, Міністэрству энергетыкі, якія дапамаглі нам захаваць аб’ёмы пастаўкі ў Беларусь, у тым ліку на актывы, акцыянерамі якіх з’яўляецца сама кампанія „Роснефть“. Мы прытрымліваемся таго, што выкананне кантрактных абавязацельстваў — гэта святое правіла для бізнесу, і я ўдзячны за разуменне гэтага нашага падыходу», — сказаў ён.

Ігар Сечын пацвердзіў цікавасць «Роснефті» да развіцця супрацоўніцтва з Беларуссю

і паведаміў, што раніцай 11 верасня ўжо правёў прадметныя перамовы з старшынёй канцэрна «Белнафтахім» Ігарам Жыліным. «Мы дамаўляемся аб развіцці нашага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Крыху пазней я вас праінфармую аб тых канкрэтных праектах, якія мы хацелі б развіваць», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Ігару Сечыну за праяўленую прынцыповасць у пытаннях абавязацельстваў расійскага боку па пастаўках нафты на беларускія заводы. «У тым ліку і на ваш завод, бо прыкладна паловай акцый Мазырскага НПЗ, які мае свае рынкі, і рынкі прыстойныя, сёння валодае «Роснефть» , — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Бо зноў жа, шчыра скажу, я даручыў першаму віцэ-прэм’еру Уладзіміру Сямашку заключыць дамовы па пастаўках нафты з сусветнага рынку па сусветных цэнах, — заявіў Лукашэнка. — Дзявацца было няма куды, бо завод жа не спыніш, гэта велізарны ўрон.

Таму ваша заява была дарэчы. І я даручаў ураду, „Белнафтахіму“ абавязкова прапрацаваць пытанні па пастаўках вашай нафты на перапрацоўку на нашы заводы. я думаю, мы дамовімся» .

«Тым больш, не думаю, што вы хочаце, каб на ваш традыцыйны рынак пайшлі нейкія іншыя нафтапрадукты, выпрацаваныя з чужой нафты.

Не думаю, што нам гэта трэба рабіць. Нам выгада ад працы з вамі відавочная», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым заўважыў, што цана на нафту на сусветным рынку зараз досыць высокая і ў выпадку альтэрнатыўных паставак перапрацоўшчыкі гублялі б прыбытак.

«Страты, вядома, прыстойныя, калі яшчэ мець на ўвазе той крызіс, які сёння бушуе ў свеце, ды і звязаны з гэтай калійнай блытанінай.

Таму нам не да месца сёння ўсякія перыпетыі і спрэчкі», — адзначыў Лукашэнка.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць