Свет55

Чылі: суддзі выбачыліся за працу ў часы Піначэта

Нацыянальная асацыяцыя суддзяў Чылі выбачылася за тое, як паводзілі сябе суддзі падчас праўлення ваенных пасля перавароту 1973 г., калі да ўлады прыйшоў генерал Аўгуста Піначэт.

У заяве гаворыцца, што ў гэты перыяд суддзі перасталі выконваць сваю ролю абаронцаў асноўных правоў і свабодаў. «Прыйшоў час папрасіць прабачэння ў пацярпелых, сваякоў ахвяр… і ў чылійскага грамадства», — сказана ў заяве.

Генерал Піначэт кіраваў краінай паміж 1973 і 1990 гадамі. За час яго праўлення былі забітыя больш за тры тысячы чалавек.

Праз тыдзень у Чылі адзначаць 40-ю гадавіну ваеннага перавароту, які прывёў Піначэта да ўлады.

У заяве Асацыяцыі суддзяў гаворыцца, што яе чальцы, а асабліва суддзі Вярхоўнага суда, не змаглі абараніць грамадзян ад праізволу дзяржавы.

Сярод іншага суддзі ў той перыяд адхілілі прыкладна пяць тысяч спраў блізкіх зніклых або забітых людзей, якія дамагаліся таго, каб суды назвалі месцазнаходжанне зніклых.

Тады яны атрымлівалі стандартны адказ, што суд не валодае такой інфармацыяй. Цяперашні правацэнтрысцкі ўрад заявіў, што 40-я гадавіна перавароту атрымае афіцыйнае прызнанне ў краіне.

У жніўні прэзідэнт Себасцьян Піньера заявіў, што пераварот 11 верасня 1973 з’яўляецца «гістарычным фактам», і што 40 гадавіна — час «падумаць» пра падзеі тых гадоў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску51

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў46

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

Вілу Мусаліні прадалі за 1,2 мільёна еўра2

«Для тых, хто не можа вызначыцца». У Беларусі пачалі прадаваць два розныя напоі ў адным кубку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску51

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць