Ада Райчонак перадала дзяржаве сядзібу садавода Івана Сікоры
Грамадская дзяячка Ада Райчонак перадала Шаркоўшчынскаму райвыканкаму сядзібу беларускага садавода Івана Сікоры, што ў вёсцы Малыя Алашкі.
Ада Эльеўна разам з паплечнікамі ўратавала дом ад разбурэння (сваякі Сікоры прадавалі яго на дровы) і адрамантавала яго.
Каля дзесяці год таму сябры
«Іван Паўлавіч быў мне сябрам, я глядзела на яго як на вялікага чалавека.Да канца жыцця мы сябравалі. Я не магла дапусціць, каб яго хата пайшла з малатка… Куплялі мэблю, падобную на тую, якая была ў Івана Паўлавіча. Сабралі бібліятэку: канечне, не той багаты кнігазбор, якое ў яго быў, але ўсё ж…», — успамінае Ада Райчонак.
Сябры цэнтра імя Драздовіча і іншыя неабыякавыя людзі збіраліся штогод на талаку, каб падтрымліваць парадак на сядзібе садавода. Ды падтрыманне яе ў належным стане патрабуе вельмі шмат высілкаў.
Ада Райчонак, якая летась адсвяткавала75-гадовы юбілей, прызнаецца, што гэта стала занадта цяжка.
Сімвалічная цырымонія перадачы адбылася 19 жніўня падчас свята «Яблычны Спас», што праводзіць райвыканкам у Малых Алашках. Разам з дакументамі на дом Ада Райчонак перадала дзяржаве частку асабістага архіва Івана Сікоры: перапіска з навукоўцамі, лісты да настаўніка Георгія Мядзюхі, занатоўкі навуковых доследаў.
У вёсцы Малыя Алашкі знаходзіцца дзяржаўны музей Івана Сікоры. Дом садавода ўвойдзе ў склад гэтага музея і будзе даступны для наведнікаў.
* * *
Іван Сікора — беларускіНарадзіўся ў 1885 годзе ў вёсцы Малыя Алашкі Дзісненскага павета. Скончыў Краснагорскую двухгадовую настаўніцкую школу, курсы настаўнікаў у Кракаве. Вучыў дзяцей у роднай вёсцы, быў звольнены польскай адміністрацыяй за выкладаннесадавод-самавук .
Пасля звальнення з настаўніцкай працы пачаў працаваць садаводам у абшарніка Пшаздзецкага ў мястэчку Варапаева Пастаўскага павета. Садаводства Іван Сікора асвоіў самастойна, і да канца жыцця займаўся селекцыянаваннем раслін.
Вывеў каля 500 гатункаў яблыні, 100 гатункаў ігруш, многія гатункі сліваў, бэзу, ружаў.У многіх садах нашага краю растуць яблыкі гатунку «Памяць Сікоры» — яны смачныя і добра захоўваюцца.
Віктар Сікора, сын Івана, пры нямецкай акупацыі быў сябрам Саюза беларускай моладзі і таемнай Беларускай незалежніцкай партыі. Пасля прыходу Чырвонай арміі ўзначаліў антысавецкі партызанскі атрад. Адседзеў дзесяць год у ГУЛАГу, вярнуўся ў 1954 годзе. Жыў у Малых Алашках, памёр у 2008 годзе.
Каментары