Грамадства1212

Белсат: зьявілася праблема

Кіраўніцтва новага спадарожнікавага каналу «Белсат» паведаміла сёньня, што адпаведныя беларускія структуры адмовілі каналу ў набыцьці дамэну belsat.by, прычым фірма‑пасярэднік, якая выступала ад імя «Белсату» заяўляе, што прычыны адмовы беларускі бок не патлумачыў.

Кіраўніцтва новага спадарожнікавага каналу «Белсат» паведаміла сёньня, што адпаведныя беларускія структуры адмовілі каналу ў набыцьці дамэну belsat.by, прычым фірма‑пасярэднік, якая выступала ад імя «Белсату» заяўляе, што прычыны адмовы беларускі бок не патлумачыў.

«Белсат» зьвярнуўся да фірмы home.pl з запытам, ці можна набыць адрас belsat.by для інтэрнэт‑старонкі каналу. Фірма спраўдзіла — гэты дамэн вольны, і запэўніла канал, што ён будзе набыты для «Белсату».

Аднак празь некалькі дзён фірма home.pl паведаміла каналу, што беларускі бок адмовіўся прадаць дамэн belsat.by, ніяк не патлумачыўшы сваё рашэньне. Паводле прадстаўніка фірмы з такой сытуацыяй home.pl сустракаецца ўпершыню.

Вось як пракамэнтавала сытуацыю дырэктар каналу «Белсат» Агнешка Рамашэўска‑Гузы:

«Я ўвогуле не разумею гэтага кроку. Мне падаецца, што калі нам адмаўляюць у набыцьці дамэну, дык тыя, хто прыняў такое рашэньне, меркавалі, што там будзе зьмешчаная нейкая неадпаведная інфармацыя. Але гэта пакуль толькі дамэн, і ў ягонай назьве няма нічога, што магло кагосьці абурыць. Гэта мяне непакоіць, бо калі зарэгістраваць дамэн — гэта ўжо праблема, дык нічога добрага для свабоды слова ў Беларусі чакаць не выпадае. Калі назоў перашкаджае, дык што ўжо казаць пра зьмест».

Паводле спадарыні Рамашэўскай, старонка «Белсату» ў інтэрнэце ўсё адно зьявіцца.

«Мы ўжо маем зарэгістраваныя дамэны — belsat.eu, belsat.com, так што з гэтым няма праблемаў — будзем разьмяшчаць нашую старонку там. Мы папросту хацелі, каб старонка каналу была таксама і на беларускім дамэне».

Радыё Свабода

Каментары12

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць